Галоўны трэнер «Ліды» Эдуард Валіулін – пра ход рыхтавальнага перыяду, селекцыйную працу, бягучы склад і заданні на сезон.
– Пачалі рыхтоўлю да сезона з медагляду, пакуль яго вынікі не вядомы. До 13 ліпеня будзе праходзіць уцяжны мікрацыкл. Пасля сваю працу сумесцім з трэнераваннямі на лёдзе. На дадзены момант робіцца акцэнт на цягавітасць, а ўжо на лёдзе – на сілавыя заняткі. Таксама прасочым за агульным роўнем майстэрства хакеістаў, у тым ліку падчас таварыскіх матчаў. Запланаваны хатні двубой супраць «Дынама-Маладзечна», пасля згуляем у Горадню з «Нёманам», а пад канец месяца тамсама возьмем удзел у турніры памяці Дубко. А 6 жніўня ўжо стартуем у Кубку Салея.
– Наколькі паспяхова, па вашай думцы, прайшоў пачатковы перыяд фармавання новай каманды?
– Гэта праца, галоўным чынам, вялася яшчэ ў траўні. У пытаннях селекцыі дапамагаў Аляксандр Крыскін. Вельмі шмат хлопцаў тэлефанавалі, але, на жаль, вельмі шмат маладых. Больш дасведчаныя хакеісты імкнуцца трапіць у клубы Экстралігі «А», дзе лепш умовы. Наш жа склад пакуль не вызначаны, праглядаем хлопцаў. Думаю, што пасля турніру Дубко вызначымся з касцяком каманды, хоць парадку васьмі хакеістаў ужо падпішуць кантракт з «Лідай» хуткім часам.
– Калі каманда будзе выступаць у Экстралізе «Б», гэта не азначае, што калектыў стане слабей папярэдняга?
– У мінулым сезоне каманды з Экстралігі «Б» паказалі, што могуць годна супернічаць з клубамі з эліты. Перад «Лідай» цяпер будуць ставіцца максімальныя заданні, а вось наколькі рэальна іх выканаць, паглядзім пад канец жніўня, калі практычна цалкам сфармуецца склад. У прынцыпе, абавязкова будзем імкнуцца перамагаць у кожнай гульні. Інакш навошта тады зусім выходзіць на лёд?
– Пагодзіцеся, што вярнуцца ў Экстралігу «А» будзе няпроста? Ж з гадамі канкурэнцыя за месца ў эліце толькі ўзмацняецца.
– Так. Клубы, у якіх ёсць стабільнае фінансаванне, развіваюцца. Да прыкладу, «Брэст». Упэўнены, што будзе на перадавых пазіцыях наваполацкі «Хімік». Нядрэнныя каманды ў Пінску і Баранавічах. Думаю, усе яны будуць ставіць перад сабой максімальныя заданні. А атрымаецца выканаць іх ці няма, пакажа сезон.
– Ліда для вас не чужы горад. Ужо зноў асвоіліся ў нас?
– Прайшло амаль дзесяць гадоў з той пары, калі я працаваў тут. Але зайшоў у Лёдавы палац, а большасць працаўнікоў тыя ж. Крыху пастарэлі толькі. Прыемнае становішча, людзі вельмі таварыскія і ветлыя.