08.03.2021

«Рыцары» уладкавалі фінальны штурм на браму «Віцебска», але ўсё ж саступілі суперніку

«Віцебск» працягвае роспачнае змаганне за трапленне ў стыкавыя матчы. Хатняя перамога над «Лідай» стала сур’ёзнай запамогай у змаганні за месца ў чацвёрцы.
Гульня атрымалася вельмі цікава і трымала гледача ў напрузе з першай да апошняй хвіліны. Першымі адрозніліся гаспадары. На 5-й хвіліне ў большасці Лявонаў ледзь наблізіўся ад сіняй лініі да каўняроў і дакладна стралянуў у далёкі кут. Але на першы перапынак гаспадары не пайшлі лідарамі – лічбы на табло зраўнаў юны нападнік лідзянаў Шклярэўскі.

Другі перыяд для камандаў атрымаўся люстраным: стартавалі лепш віцебчукі, а працягнулі госці. Да 30-й хвіліны падапечныя Рамана Юпатава вялі ў дзве шайбы дзякуючы галам Калугіна і Лемяшэўскага, які прабіў Шалеснага кідком з бэкхэнду з вострага кута. Але лідзянаў гэтыя няшчасці не выбілі з каляіны – дасведчаныя Міхайлаў з Марщенком вярнулі гульню да стартавай кропкі.

Пачатак апошняй трэці зноў застаўся за гаспадарамі, якія скарысталіся выдаленнем Тарасевіча. Лявонаў накінуў ад сіняй лініі, а Калугін удала падставіў клюшку на пятаку, аформіўшы дубль. Надалей было шмат штрафаў, але спецбрыгады меншасці выйгравалі ў пауэрплея суперніка.

А ў канцоўцы лідзяне ўладкавалі сапраўдны накід на ўладанні Капскага. «Рыцары» зрынулі на браму «Віцебска» град кідкоў на апошняй хвіліне ў фармаце «5х4» і без брамніка, але неймавернымі высілкамі абарона паўночнікаў выстаяла і ўтрымала пераможны рахунак.

ВІЦЕБСК – ЛІДА – 4:3 (1:1, 2:2, 1:0)
27 студзеня. Віцебск, палац спорту. Пачатак – у 18.45. 410 гледачоў.
Суддзі: Н. Разумовіч, В. Каляда, В. Кананкоў (усё – Мінск), А. Севасцюк (Жлобін).
ВІЦЕБСК: Капскі; Лявонаў (А) – Цімошчанка, Серафімовіч – Невідзіцын – Кавальскі; Нікіцін – Федарэнчык, Калугін – Карповіч – Мурашоў; Дзянісаў – Сідарук, Лемяшэўскі – Адашкевіч – Аляксандравіч (Да); Лістападаў, Сінельнікаў, Грыневіч.
ЛІДА: Шалесны (0.00-58.25); Тарасевіч – Волес, Ідыятулін – Зайчык – Спяшылаў; Вусік – Малішэўскі, Бунец – В. Міхайлаў (А) – Перагуду; Госцеў – Кудзін, Серакоў (Да) – Маршчонак (А) – Шклярэўскі; Апанасевіч – Бастрыкін – Рашэўскі; Сірэнка, Будзевіч.
ШАЙБЫ: 1:0 – Лявонаў (Кавальскі, 4.47 – бол.). 1:1 – Шклярэўскі (Серакоў, Тарасевіч, 14.51). 2:1 – Калугін (27.05). 3:1 – Лемяшэўскі (29.15). 3:2 – В. Міхайлаў (Вусік, Малішэўскі, 30.40). 3:3 – Маршчонак (Госцеў, Шклярэўскі, 33.38). 4:3 – Калугін (Лявонаў, 43.48 – бол.).
КІДКІ: 27:32 (12:10, 9:12, 6:10).
ШТРАФ: 14 (Серафімовіч, Лявонаў, Сідарук, Цімошчанка, Лемяшэўскі, Капскі) – 14 (Зайчык – 4, Бунец – 4, Тарасевіч, Волес, Серакоў).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Лявонаў – Шклярэўскі.