07.05.2021

Далі фору. «Ліда» праваліла пачатак матча з «лётнікамі», але ўсё ж даціснула суперніка ў авертайме

Герояў у складзе «рыцараў» сёння было шмат: Шалесны гуляў з пашкоджаннем, Шклярэўскі ўпершыню закінуў у экстралізе, Перагуду адзначыўся голам у першым жа матчы пасля вяртання ў «Ліду», Бунец прынёс перамогу ў авертайме.
У «Авіятара» з’явіўся дадатковы шанец перапыніць серыю з сямі параз пасля таго, як на ранішнім раскочванні атрымаў пашкоджанне галкіпер «Ліды» Павел Шалесны. Ён застаўся на лаўцы запасных, а сустрэчу пачаў яго 20-гадовы зменны Арсен Гаспаран, які дэбютаваў у экстралізе. Праўда, пачаў ён не вельмі пераканаўча, прапусціўшы дзве шайбы пасля пары кідкоў.

Так «лётчыкі» павялі ў рахунку 2:0, а штаб «Ліды» вырашыў далей не выпрабоўваць лёсу і падрыхтаваў на апошнюю мяжу траўмаванага Шалеснага. У яго справы пайшлі заўважна лепш, і «рыцары» пусціліся ў пагоню. Яна завершылася поспехам напачатку трэцяга перыяду, калі Кірыл Рашэўскі аднавіў раўнавагу і перавёў гульню ў авертайм. А за 17 секундаў да яго завяршэння перамогу гаспадарам прынёс лепшы снайпер экстралігі «Б» Аляксандр Бунец. Які закінуў сваю 15-ую шайбу ў гэтым чэмпіянаце.

Першы гол у экстралізе запісаў на свой рахунак 19-гадовы Ягор Шклярэўскі, які праводзіў толькі трэці матч на гэтым роўні. Прытым у сустрэчы з «лётнікамі» ён адзначыўся адразу 2 (1+1) баламі.

Закінутай шайбай адзначыў вяртанне ў «Ліду» 25-гадовы нападнік Андрэй Перагуду, выступалы за «рыцараў» у 2018-2019 гадах. Цяперашні ж сезон ён пачынаў у «Пінскіх каршаках».

«Авіятар» пацярпеў восьмую паразу запар і застаецца на апошнім радку турнірнай табліцы, на 1 бал саступаючы юніёрскай зборнай. Адставанне ад «Віцебска», што замыкае квартэт наймоцных, скарацілася да 6 ачкоў.
«Ліда» па ранейшым на трэцім месцы ў 15 балах ззаду ідучага другім «Брэста» і апераджаючы «Віцебск» на 16 ачкоў.

ЛІДА – АВІЯТАР – 4:3 (1:2, 1:1, 1:0, 1:0) АТ
22 студзеня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 165 гледачоў.
Суддзі: А. Мацкевіч, М. Ражкоў (абодва – Горадня), Н. Палякоў (Гомель), А. Гарошка (Брэст).
ЛІДА: Гаспаран (Шалесны, 12.44); Тарасевіч – Волес, Ідыятулін – Зайчык – Спяшылаў; Вусік – Малішэўскі, Бунец – В. Міхайлаў (А) – Рашэўскі; Госцеў – Кудзін, Шклярэўскі – Маршчонак (А) – Серакоў (Да); Апанасевіч – Бастрыкін – Перагуду; Смычкоў, Сірэнкі.
АВІЯТАР: Мытнік; Дзегцяроў – Саўрыцкі, Ал-р Паценкін – Шапіра – Баранаў; Яромчык (А) – Казарэз, Налётаў – Арцюшэнка (Да) – Папкоў; Міляеў – Ісайкоў, Кучарэнка – Кузьміч – Масілевіч; Карэлаў.
ШАЙБЫ: 0:1 – Ал-р Паценкін (Саўрыцкі, Шапіра, 4.34). 0:2 – Кучарэнка (Казарэз, Кузьміч, 12.44). 1:2 – Перагуду (Шклярэўскі, 19.38). 1:3 – Ал-р Паценкін (22.11). 2:3 – Шклярэўскі (Маршчонак, Серакоў, 27.52). 3:3 – Рашэўскі (Тарасевіч, Волес, 45.23). 4:3 – Бунец (Перагуду, Тарасевіч, 64.43).
КІДКІ: 39:25 (13:4, 9:11, 14:8, 3:2).
ШТРАФ: 2 (Смычкоў) – 6 (Міляеў, Шапіра, Кузьміч).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Перагуду – Яромчык.