27.07.2021

Зміцер Шульга: «Спадабалася гульня каманднымі дзеяннямі»

Галоўны трэнер юніёрскай зборнай Беларусі Зміцер Шульга пасля матча з «Лідай» (4:3) пахваліў падапечных за камандную гульню.

– Добры матч атрымаўся. Першы перыяд дзеялі па заданні і правялі яго досыць упэўнена. У другім перыядзе, пасля таго, як павялі 3:0, трохі паслабіліся, завошта былі пакараны двума галамі ад суперніка. Трэці перыяд быў двухсечны, з дастаткам момантаў. Добра, што атрымалася давесці матч да лагічнага завяршэння. Спадабалася гульня менавіта каманднымі дзеяннямі. Рабяты – малайчыны!

– Момант з відеапраглядам гола прымусіў вас панервавацца?

– Безумоўна хацелася, каб гол залічылі. Яго і залічылі. Але яшчэ больш я перажываў за тое, каб яго залічылі менавіта Федзю Нікалаеню. У Федзі сёння было шмат момантаў, і адзін з іх ён нарэшце скарыстаў. Таму гэты гол надаў яму ўпэўненасці ў сабе.