27.07.2021

Зміцер Шульга: «Я думаю, што чароўныя пілюлі ва ўсіх прыкладна аднолькавыя»

Галоўны трэнер юніёрскай зборнай Беларусі Зміцер Шульга пасля матча з «Лідай» (4:3, Б) пахваліў падапечных за самааддачу.

– Пачатак двубоя для нас быў не надта абнадзейным, але пасля абедзве каманды дадалі. У другім і трэцім перыядзе хакей быў цікавей, гледачам павінен быў спадабацца. Задаволены, што вярнуліся ў гульню, зраўнавалі рахунак і перапынілі серыю параз. У дзяцей была добрая самааддача, жаданне.

– Падзяліцеся сакрэтам: якую чароўную пілюлю далі падапечным пасля першага перыяду, што яны забягалі?

– Я думаю, што чароўныя пілюлі ва ўсіх прыкладна аднолькавыя. Усё залежыць ад сітуацыі. Што гэта за пілюля, пэўна што, усе здагадваюцца, але даслоўна яе агучваць не варта.