27.07.2021

«Ліда» аглушыла «Авіятар» у першым перыядзе і ўтрымала пераможны рахунак. Спяшылаў аформіў дубль

Пасля двубоя з «Брэстам» «рыцары» плённа папрацавалі над рэалізацыяй момантаў і за 10 хвілін стартавага адрэзка засмуцілі Мытніка чатырохразова. «Лётчыкі» адыгралі адну шайбу, але на большае не сталіся годным. «Рыцары» ж працягнулі наступальныя рухі.

Ледзь больш чым за 6 хвілін да канца матча шанец згуляць за асноўную каманду атрымаў 20-гадовы галкіпер «рыцараў» Раман Даўгалевец. І па-майстэрску скарыстаўся ім, не даўшы «лётчыкам» ніводнай магчымасці закінуць.

«Ліда» сканчае каляндарны год у тройцы лідараў, «Авіятар» працягвае змаганне за пераходныя матчы, замыкаючы чацвёрку наймоцных камандаў экстралігі «Б».

Авіятар – Ліда – 1:6 (1:4, 0:1, 0:1)

0:1 – 02:19 Серакоў (Буяк, Бастрыкін)
0:2 – 03:28 Бунец (Маршчонак, В. Міхайлаў)
0:3 – 06:22 Малішэўскі (Бусько, Серакоў)
0:4 – 09:11 Спяшылаў (Буяк, Зайчык)
1:4 – 13:28 Налётаў (Арцюшэнка, Філіпаў), ГБ
1:5 – 36:18 Спяшылаў (Тарасевіч, Зайчык), 2ГБ
1:6 – 45:12 Госцеў (В. Міхайлаў, Маршчонак)

Штраф: 10 –16
Кідкі: 28 (9+7+12) – 32 (11+8+13)
Лепшыя гульцы: Налётаў –Бунец

АВІЯТАР: Увярэднік Дзегцяроў – Міляеў, Паценкін А-р – Баранаў – Паценкін Ал-й; Філіпаў – Казарэз, Налётаў – Масілевіч – Арцюшэнка (Да); Яромчык – Клімавец, Равінскі – Кузьміч – Карэлаў; Саўрыцкі, Хаміцэвіч.

ЛІДА: Шалесны (53:38), Даўгалевец (06:22); Тарасевіч – Вусік, Спяшылаў – Зайчык – Ідыятулін; Госцеў – Волес, Бунец – В. Міхайлаў – Маршчонак; Кудзін – Малішэўскі, Серакоў (Да) – Бастрыкін – Буяк; Бусько.

28 снежня. Баранавічы, лёдавы палац. 173 гледачы. Пачатак – у 19:00.