08.03.2021

Эдуард Валіулін: «Праз такія гульні таксама нада праходзіць»

Галоўны трэнер «Ліды» Эдуард Валіулін назваў прычыны выпушчанай перамогі над «Хімікам» (4:5, АТ).

– Дзякуй хлопцам за самааддачу, сапраўды, гулялі добра. На жаль, пасля пяціхвіліннага выдалення гульня трохі вышмаравалася. Некаторыя хакеісты больш часу правялі на пляцоўцы і ў канцоўцы не датрывалі. У цэлым жа, гулялі выдатна. Але гэта спорт: недзе суперніку павезла больш.

Дзякуй гледачам за падтрымку, віншую іх з надыходнымі Калядамі. Гульня ж была цікавая, два перыяды ўсё атрымвалася, але пасля выдалення нешта пайшло не так. Паглядзім, разбяромся. Праз такія гульні таксама трэба праходзіць.

– Прычына выпушчанай перамогі ў псіхалогіі ці прафесійных якасцях хакеістаў?

– Найхутчэй, у псіхалогіі. Магчыма, хлопцы знерваваліся. Усё-такі сёння мы былі мацней па ўсіх кампанентах, хлопцы выконвалі ўсталёўку, але псіхалагічна апынуліся не гатовы да такога сцэнара гульні.