21.04.2021

«Рыцары» правалілі старт трэцяга перыяду і ў выніку саступілі «Віцебску»

Пад канец гульні нашы хакеісты маглі перавесці паядынак у авертайм, аднак ледзь не даціснулі суперніка.

Звар’яцелы матч убачылі сёння заўзятары ў віцебскім лёдавым палацы: «мішкі» двойчы даганялі «рыцараў» па рахунку, пазней пайшлі ў адрыў, але ледзь не разгубілі перавагі ў тры шайбы.

На працягу сарака хвілін каманды дэманстравалі дзейсную, але роўную гульню. Пярчынкі матчу дадала бойка, што здарылася ў брамы «рыцараў» на выніку другога перыяду: у кулачным боі схвоснуліся форвард «Ліды» Павел Маршчонак і абаронца «Віцебска» Андрэй Цімошчанка. Абодва хакеісты атрымалі па пяць хвілін штрафу, але такое эмацыйнае ўзварушэнне пайшло на карысць камандзе Рамана Юпатава.

На трэці перыяд «мішкі» выйшлі зараджанымі і за тры хвіліны ўразілі браму Шалеснага тройчы, вымусіўшы трэнерскі штаб «рыцараў» замяніць брамніка. Здавалася б, справа зроблена, але тут на авансцэну выйшаў Уладзімір Міхайлаў – дубль дасведчанага форварда падарыў лідзянам надзею на выратаванне. За хвіліну да сканчэння трэцяга перыяду шайба ўсё ж пабывала ў каўнярах «Віцебска», але не была залічана.

«Ліда» ваявала да апошняга, аднак не змагла наблізіцца да «Брэста» у турнірнай табліцы. Да таго ж пацярпела трэцюю паразу запар. «Віцебск» жа зноў пазначыў свае прэтэнзіі на пераходны турнір. Ад «Авіятара», які займае чацвёртае месца, падапечных Рамана Юпатава зараз адлучае толькі адзін бал.

ВІЦЕБСК – ЛІДА – 5:4 (1:2, 1:0, 3:2)
18 снежня. Віцебск, Дварэц спорту. Пачатак – у 19.00. 482 гледачы.
Суддзі: М. Ражкоў (Горадня), Дэн. Казакоў (Магілёў), Д. Корчак (Жлобін).
ВІЦЕБСК: Капскі; Лявонаў (А) – Лістападаў, Серафімовіч – Калугін – Мурашоў; Нікіцін – Гусараў, Лемяшэўскі – Адашкевіч – Аляксандравіч; Дзянісаў – Сідарук, Сінельнікаў – Карповіч – Кавальскі; Цімошчанка, Расулаў – Невідзіцын – Дзівянцейчык.
ЛІДА: Шалесны (Даўгалевец, 45.25); Кардашоў – Волес, Серакоў (Да) – Міхайлаў (А) – Рашэўскі; Вусік – Тарасевіч, Спяшылаў – Зайчык – Ідыятулін; Кудзін – Малішэўскі, Буяк – Бастрыкін – Маршчонак (А); Госцеў – Сірэнка; Смычкоў, Апанасевіч.
ШАЙБЫ: 0:1 – Ідыятулін (Кадрашев, Волес, 6.05). 1:1 – Расулаў (Дзянісаў, Невідзіцын, 13.53 – бол.). 1:2 – Кудзін (Рашэўскі, Серакоў, 17.54). 2:2 – Адашкевіч (Нікіцін, Лемяшэўскі, 32.56). 3:2 – Серафімавіч (Мурашоў, 43.07). 4:2 – Кавальскі (Расулаў, 44.02). 5:2 – Нікіцін (Лявонаў, Лемяшэўскі, 45.25 – бол.). 5:3 – Міхайлаў (Тарасевіч, Вусік, 50.17 – бол.). 5:4 – Міхайлаў (Тарасевіч, Вусік, 54.53 – бол.).
КІДКІ: 35:33 (14:7, 11:16, 10:10)
ШТРАФ: 15 (Сінельнікаў, Дзянісаў, Гусараў, Цімошчанка – 5, Расулаў, Невідзіцын) –15 (Бастрыкін – 4, Малішэўскі, Маршчонак – 5, Кардашоў, Зайчык, Тарасевіч, камандны штраф – 4).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Лявонаў – Спяшылаў.