16.01.2021

«Рыцары» правалілі пачатак матча з «Хімікам», а пасля дагнаць суперніка ўжо не змаглі

Севяране ў чарговы раз у гэтым сезоне перайгралі суперніка на класе.

Насамрэч, гаспадарам хапіла ўсяго кароткага адрэзка ў хвіліну і 17 секундаў. Менавіта столькі падзялілі шайбы Пузатава і Менцюка ў першым перыядзе. Лідзяне быццам бы ўпіраліся, бегалі ў контры, трывожылі Шпілева. Але ўсё адно прапусцілі дзве шайбы ўжо ў першую дзесяціхвілінку. Маршчонак у канцоўцы перыяду вярнуў «рыцарам» надзею. Але то была толькі ілюзія.

Кропку ў гульні Фарафонтаў паставіў неверагодна рана – на 38-й хвіліне. «Хімік» ужо вельмі здарова гуляў па ліку. А Шпілеў зарабляў сабе рэнамэ лепшага гульца сустрэчы. Госці імкнуліся, госці атакавалі, госці біліся. Але білася галоўным чынам аб ужо замкнёныя на ключ і свірнавы замак брама. Такая яна, сёмая, з улікам «тэхнара», перамога «Хіміка» запар. Севяране працягваюць аддаляцца ад пераследнікаў. А тыя пэўна люта працягнуць змаганне за другі радок.

ХІМІК – ЛІДА – 3:1 (2:1, 1:0, 0:0)
16 снежня. Наваполацк, Дварэц культуры і спорту. Пачатак – у 19.00. 350 гледачоў.
Суддзі: П. Асмалоўскі (Мінск), А. Мацкевіч (Горадня), В. Язерскі (Гомель), М. Скок (Магілёў).
ХІМІК: Шпілеў; Садовік – Ермачкоў, Гаўрыленка – Зямлянкін (Да) – Леваненка; Яроха – Яроменка (А), Каваленя – Мянцюк – Ланавенка; Пуатов – Шчогалеў, Білішчук – Фарафонтаў – Кірпічонак (А); Ісаеў, Баўтрук, Чарневіч.
ЛІДА: Шалесны; Вусік – Тарасевіч, Ідыятулін – Зайчык – Спяшылаў; Госцеў – Волес, Бунец – В. Міхайлаў (А) – Рашэўскі; Малішэўскі – Кардашоў, Серакоў (Да) – Бастрыкін – Маршчонак (А); Апанасевіч – Бусько – Смычкоў; Сірэнка.
ШАЙБЫ: 1:0 – Пузатаў (Фарафонтаў, 6.49). 2:0 – Мянцюк (Ланавенка, Каваленя, 8.06). 2:1 – Маршчонак (Бастрыкін, 18.08 – бол.). 3:1 – Фарафонтаў (37.30).
КІДКІ: 26:22 (7:10, 8:5, 11:7)
ШТРАФ: 15 (Кірпічонак, Ланавенка, Фарафонтаў, Пузатаў – 5, Білішчук, Спяшылаў) – 13 (Серакоў – 11, Рашэўскі).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Шпілеў – Шалесны.