16.01.2021

Эдуард Валіулін: «Баявая гульня, Данскі ў канцы паказаў, як трэба рэалізоўваць буліты»

Пасля матча паміж «Лідай» і «Брэстам» (1:2, Бы) галоўны трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Андрэй Кавалёў, галоўны трэнер «Брэста»:

– Добрая была гульня, абедзве каманды маглі перамагчы. Брыгада большасці наша… Кульгае, нават не проста кульгае. Я не задаволены яе дзеяннямі. Цяпер паўза будзе невялікая, перагрупуемся, папрацуем над тым, чаго бракуе.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Пагаджуся з калегам, гульня атрымалася баявая. Імкнуліся адпрацоўваць і маярытэт, і мінарытэт, але таксама ёсць прэтэнзіі да рэалізацыі лікавай перавагі. Накшталт як самі выстаялі ўчатырох, але потым слаба дзеялі ў большасці. Трэба больш кідаць, нагнятаць. Пэўна што, трэба таксама нешта рабіць са спецбрыгадамі нашымі. Дапусцілі некалькі грубых абмылаў, прапушчаны гол паўстаў з нічога: гулец зваліўся на роўным месцы. Кур’ёз нейкай! Баявая гульня, Данскі ў канцы проста паказаў, як трэба рэалізоўваць буліты, нічога не прыдумляючы пры гэтым.