23.06.2021

Гэтым разам «Брэсту». «Рыцары» трэці раз у сезоне саступілі па булітах

Роўны паядынак вельмі справядліва скончыўся серыяй булітаў. На жаль, хакейныя «пенальці» лепш выканалі госці.

У першым перыядзе матч у Лідзе ўяўляў сабою агляд спецбрыгад – супернікі сабралі на дваіх 14 хвілін штрафу і рэгулярна гулялі ў большасці. Праўда, нешта выняць з лікавай перавагі ні ў каго не выйшла. Да перапынку на табло гарэлі стартавыя нулі.

Рахунак адкрыць атрымалася толькі на 39-й хвіліне і зрабіў гэта абаронца гасцей Уладзіслаў Мікульчык. Падчас пазіцыйнай атакі «Брэста» ён кінуў па браме Івана Палякова, а потым паспеў першым на дабіванне – з гэтай пагрозай кіпер «рыцараў» ужо не даў рады.

«Ліда» у трэцім перыядзе беспаспяхова спрабавала адыграцца, але ўсё перавярнулася на 54-й хвіліне. З інтэрвалам у 12 секундаў атрымалі выдаленні Валерый Кубракоў і Міхал Хараманда, «зубры» засталіся ўтрох. Гэтым разам «рыцары» скарысталіся падвойнай перавагай. Аляксандр Ідыятулін удала спрацаваў на пятаку пасля таго, як Ігар Спяшылаў трапіў у штангу.

У авертайме абедзве каманды мелі выдатныя магчымасці дамагчыся перамогі. Спачатку «рыцараў» выратаваў Палякоў, пакінуты на разарванне партнёрамі. Потым гаспадары не змаглі скарыстаць выдаленне Міхала Валошына.

Усё вырашылася ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе буліт Донскага прынёс два ачкі «Брэсту». Каманда Кавалёва не збіраецца аддаваць другое месца ў табліцы экстралігі «Б». «Ліда» застаецца на трэцім радку, і вельмі імаверна, што наступны матч гэтых камандаў, запланаваны на 26 снежня, ізноў будзе мець вялікае турнірнае значэнне.

ЛІДА – БРЭСТ – 1:2 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 0:1) БУЛ
11 снежня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 167 гледачоў.
Суддзі: Н. Разумовіч, М. Ярэц (абодва – Мінск), В. Язерскі (Гомель), М. Скок (Магілёў).
ЛІДА: Палякаў; Вусік – Тарасевіч, Спяшылаў – Зайчык – Ідыятулін; Госцеў – Волес, Бунец – Міхайлаў (А) – Серакоў (Да); Кудзін – Малішэўскі, Маршчонак (А) – Бастрыкін – Буяк; Гайдук – Бусько – Апанасевіч; Сірэнка.
БРЭСТ: Броннікаў; Хараманда (Да) – Мінгазаў (А), Кубракоў – Пампаваны – Сафін; Грыбко – Кафееў, Мусіенка (А) – Самсонаў – Донскі; Мікульчык – Кірэчка, Балаболкін – Коласаў – Валошын; Дудко, Селівонік, Хадаровіч.
ШАЙБЫ: 0:1 – Мікульчык (Селівонік, Донскі, 38.31). 1:1 – Ідыятулін (Зайчык, Спяшылаў, 53.25 – бол.). 1:2 – Донскі (65.00 – вырашальны буліць).
БУЛІТЫ: 0:0 – Кубракоў. 0:0 – Ідыятулін. 0:0 – Мінгазаў. 0:0 – Міхайлаў. 0:1 – Донскі. 0:1 – Зайчык. 0:1 – Мусіенка. 1:1 – Бунец. 1:1 – Балаболкін. – 1:1 – Волес. 1:1 – Бунец. 1:2 – Донскі.
КІДКІ: 24:34 (9:12, 8:9, 5:8, 2:5).
ШТРАФ: 14 (Вусік, Маршчонак, Бусько – 4, Буяк, Ідыятулін, Тарасевіч) – 18 (Мікульчык, Грыбко, Сафін – 4, Хадаровіч, Мусіенкі, Кубракоў, Хараманда, Валошын).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Спяшылаў – Броннікаў.