26.11.2020

Фарм-клуб «Ліды» памяняўся перамогамі з дэбютантам вышэйшай лігі

Дублёры «Ліды» правялі два матчы абсалютна па-рознаму. У першым двубоі закінулі ў браму суперніка адразу восем шайбаў, у паўторным усяго адну.
У першым з двух матчаў фарм-клуб «рыцараў» на выездзе адолеў «Собаль» – 8:6. Наша каманда да экватара паядынку тройчы мсцілася, аднак пасля сама выйшла наперад і давяла справу да перамогі.

Чарговую дзейсную гульні выдалі Вадзім Апанасевіч і Яраслаў Смычкоў: яны адзначыліся хэт-трыкамі. Больш за тое, першы з іх набраў яшчэ і тры асістэнцкія балы, то бок паўдзельнічаў у шасці галявых атаках сваёй каманды з васьмі. У актыве Смычкова дзве галявыя перадачы.

А вось зваротную сустрэчу Вадзім Апанасевіч прапусціў з-за пашкоджання. Аднак не толькі гэты факт спрычыніўся буйнай паразе. Сёння падапечныя Сяргея Буйко згулялі недысцыплінавана, чым і скарысталіся гаспадары: чатыры шайбы з шасці яны закінулі ў большасці.

СОБАЛЬ – ЛІДА-2 – 6:8 (1:1, 2:4, 3:3)
8 лістапада. Бяроза, Лёдавая арэна г. Бяроза. Пачатак – у 17.00. 267 гледачоў.
Суддзі: П. Расолька, Н. Слязоў (абодва – Мінск), Ё. Валоскі (Горадня).
СОБАЛЬ: П. Майсевіч; Філановіч – Лукічоў, Сухоцкі – Мішкевіч – Дэрыба; Партугалаў – Завяруха; Кухараў – Мяккі – Казарэз; Мікіціч – Серада, Гаўрылаў – Абаранак – Аскірка; Ізотаў –А. Майсевіч – Сінкавец.
ЛІДА-2: Даўгалевец; Мацюшэнка – Юхневіч, Шумейка –Шклярэўскі – Барткевіч; Панамарцаў – Івуць, Дабіжа – Векавішчаў – Будзевіч; Вусік – Котаў, Апанасевіч – Гайдук – Смычкоў; Сірэнка – Кузняцоў, Рашэўскі – Швец – Маёраў.
ШАЙБЫ: 1:0 – Дэрыба (Мяккі, Казарэз, 2.35). 1:1 – Апанасевіч (Барткевіч, Шумейка, 15.59). 2:1 – Мішкевіч (23.05). 2:2 – Смычкоў (Гайдук, Апанасевіч, 25.23 – бол.). 3:2 – Мікіціч (Партугалаў, 27.18). 3:3 – Барткевіч (Векавішчаў, Кузняцоў, 30.29). 3:4 – Панамарцаў (Шумейка, Вусік, 31.24). 3:5 – Апанасевіч (Смычкоў, Гайдук, 35.57 – бол.). 4:5 – Серада (Мікіціч, 49.43). 4:6 – Апанасевіч (Мацюшэнкі, Смычкоў, 50.31). 5:6 – Гаўрылаў (Серада, 51.21 – бол.). 5:7 – Смычкоў (Апанасевіч, 57.30). 5:8 – Смычкоў (Апанасевіч, Вусік, 59.13). 6:8 – Дэрыба (Мішкевіч, Серада, 59.28).
ШТРАФ: 14 (Мішкевіч – 4, Партугалаў – 4, Аскірка – 4, Лукічоў) – 22 (Шклярэўскі, Івуць, Сірэнкі, Смычкоў – 6, Маёраў, Панамарцаў, Юхневіч, Мацюшэнка, Вусік).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Гаўрылаў – Апанасевіч.

СОБАЛЬ – ЛІДА-2 – 6:1 (1:1, 3:0, 2:0)
9 лістапада. Бяроза, Лёдавая арэна г. Бяроза. Пачатак – у 13.00. 67 гледачоў.
Суддзі: С. Ламека (Мінск), А. Севасцюк (Жлобін), Д. Пашык (Мінск).
СОБАЛЬ: П. Майсевіч; Філановіч – Мяккі, Кухараў – Мішкевіч – Дэрыба; Лукічоў – Партугалаў, Сухоцкі – Казарэз – Завяруха; Мікіціч – Гаўрылаў, Аскірка – Сінкавец – Серада; А. Майсевіч, Ізотаў.
ЛІДА-2: Завіруха (Даўгалевец, 39.10); Мацюшэнка – Юхневіч, Шумейка – Шклярэўскі – Барткевіч; Панамарцаў – Івуць, Векавішчаў – Гайдук – Смычкоў; Кузняцоў – Сірэнка, Будзевіч – Швец – Дабіжа; Котаў, Маёраў.
ШАЙБЫ: 0:1 – Дабіжа (12.26). 1:1 – Мішкевіч (15.39). 2:1 – Мішкевіч (Казарэз, Дэрыба, 22.42 – бол.). 3:1 – Філановіч (Дэрыба, Лукічоў, 38.41 – бол.). 4:1 – Серада (Казарэз, Мяккі, 39.10 – бол.). 5:1 – Мішкевіч (43.14 – бол.). 6:1 – Дэрыба (Сінкавец, 55.48).
ШТРАФ: 6 (Сухоцкі, Партугалаў, Лукічоў) – 18 (Швец, Мацюшэнка, Будзевіч, Котаў, Завіруха, Івуць, Панамарцаў, Юхневіч, Сірэнка).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Мішкевіч – Дабіжа.