26.11.2020

Аснова дзеяла на роўных. Хакеісты «Ліды» у таварыскім матчы саступілі «Дынама-Маладзечна»

Прадстаўнік Экстралігі «А» дамогся перамогі толькі ў апошнім перыядзе, калі на лёд выйшлі рэзервісты «Ліды».
Запоўніць паўзу ў чэмпіянаце «Ліда» і «Дынама-Маладзечна» вырашылі таварыскім матчаў міжсобку. Два перыяды гаспадары дзеялі асноўным складам і здолелі навязаць змаганне камандзе з эліты. Вялікую частку апошняй 20-хвілінкі за «рыцараў» гулялі хакеісты з рэзерву, што ў выніку адбілася на рахунку.

Аднак у дадзеным спарынгу лічбы на табло не самае галоўнае. Каманды не толькі падтрымалі свой гульнявы тонус, але і паказалі вельмі прывабны хакей. Няможна не адзначыць прыгожага гола, аўтарам якога стаў Яраслаў Смычкоў, дый дзейсныя атакі гасцей таксама былі добрыя.

Зараз чакаем афіцыйных сустрэч. Cвой найблізкі матч «Ліда» правядзе на выездзе 11 лістапада супраць «Авіятара» (не забудзьцеся ўключыць канал «ЯСНАе TV». Фарм-клуб «рыцараў» 8-9 лістапада, таксама ў гасцях, згуляе супраць «Собаля» з Бярозы.

ЛІДА – ДЫНАМА-МАЛАДЗЕЧНА – 1:5 (1:1, 0:0, 0:4)
6 лістапада. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 13.00.
Суддзі: Д. Ашэйчык, З. Семянько (абодва – Ліда).
ЛІДА: Шалесны (Палякаў, 30.54); Госцеў – Тарасевіч, Бастрыкін – Зайчык – Буяк; Вусік – Кардашоў, Рашэўскі – Бусько – Серакоў; Волес – Малішэўскі, Маршчонак – Спяшылаў – Ідыятулін; Смычкоў – Гайдук – Апанасевіч; Цітук, Кузняцоў, Юхневіч, Векавішчаў, Мацюшэнка, Будзевіч.
ДЫНАМА-МАЛАДЗЕЧНА: Шаляпнёў; Касінскі – Кузьмін, Сыты – Літвінаў – Амбражэйчык; Кочкароў – Марчанка, Пышкайла – Сувораў – Клімовіч; Зазон – Клешчык, Аносаў – Мохараў – А. Сцяпанаў; Яваш – Воўкаў – Д. Сцяпанаў.
ШАЙБЫ: 1:0 – Смычкоў (Апанасевіч, 3.24). 1:1 – Сувораў (Клімовіч, 7.30). 1:2 – Амбражэйчык (Касінскі, Аносаў, 44.11). 1:3 – Клімовіч (Воўкаў, Яваш, 52.04). 1:4 – Сыты (Літвінаў, 56.29). 1:5 – Літвінаў (Сыты, 57.25).
ШТРАФ: 6 (Ідыятулін, Маршчонак, Вусік) – 10 (Кочкароў, Клімовіч, Шаляпнёў, Зазон, Клешчык).