26.11.2020

Перапынілася пераможная серыя фарм-клуба «Ліды». Яна доўжылася восем матчаў

Крыўдна, што саступілі аўтсайдару вышэйшай лігі.
Хакеісты «Ліды-2» згулялі два выязныя матчы супраць дублёраў «Віцебска». У першым двубоі падапечныя Сяргея Буйко ў чарговы раз актыўна правялі апошні перыяд і дамагліся ўпэўненай перамогі – 5:2.

А вось паўторны двубой скончыўся вікторыяй гаспадароў. Наша каманда за шэсцьдзесят хвілін гульні аніразу не засмуціла галкіпера суперніка, тады як рэзервісты «Віцебска» закінулі тры шайбы.

На жаль, з фінальнай сірэнай перапынілася пераможная серыя «Ліды-2», якая расцягнулася на восем матчаў. Удвая крыўдна, што засмуціў нашу каманду аўтсайдар вышэйшай лігі.

Наступныя матчы «рыцары» правядуць таксама на выездзе – 8-9 лістапада. Супернік – дэбютант турніру «Собаль».

ВІЦЕБСК-2 – ЛІДА-2 – 2:5 (1:1, 1:2, 0:2)
1 лістапада. Віцебск, Дварэц спорту. Пачатак – у 17.00.
Суддзі: Н. Рудзько, М. Скок (абодва – Магілёў), Н. Міхалевіч (Мінск).
ВІЦЕБСК-2: Жураўскі; Сідарук – Карабацкі, Пчальніка – Аксёнаў – Хамякоў; Шчочын – Дзівянцейчык, Забалотны – Журавінін – Мергур’еў; Лістападаў – Іванаў, Пышкін – Сцяпанаў – Сермажка; Кісель, Кляшчонак, Калеснікаў.
ЛІДА-2: Даўгалевец (Завіруха, 2.50-3.04); Мацюшэнка – Цітук, Шумейка – Зайчык – Барткевіч; Панамарцаў – Івуць; Маёраў – Векавішчаў – Будзевіч; Сірэнка – Юхневіч, Апанасевіч – Гайдук – Смычкоў; Котаў, Швец, Пампаваны.
ШАЙБЫ: 1:0 – Журавінін (Сермажка, 2.08). 1:1 – Барткевіч (Векавішчаў, Будзевіч, 11.18). 1:2 – Барткевіч (Зайчык, Цітук, 33.22 – бол.). 2:2 – Мергур’еў (Сцяпанаў, Сідарук, 37.12). 2:3 – Котаў (Шумейка, Апанасевіч, 39.20). 2:4 – Апанасевіч (43.31). 2:5 – Шумейка (58.40).
ШТРАФ: 8 (Жураўскі, Аксёнаў, Іваноў, Пышкін) – 16 (Юхневіч, Барткевіч, Швец – 12).

ВІЦЕБСК-2 – ЛІДА-2 – 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)
2 лістапада. Віцебск, Дварэц спорту. Пачатак – у 13.00.
Суддзі: Н. Рудзько (Магілёў), А. Лабзоў (Віцебск), А. Тодрас (Горадня).
ВІЦЕБСК-2: Салаўёў (Троіцкі, 2.15-2.19); Сідарук – Карабацкі, Журавінін – Сцяпанаў – Хамякоў; Кляшчонак – Дзівянцейчык, Забалотны – Аксёнаў – Пчальніка; Лістападаў – Іванаў, Сермажка – Пышкін – Мергур’еў; Калеснікаў, Несцярэнка, Кісель.
ЛІДА-2: Завіруха (0.00-56.15, 57.53-60.00); Мацюшэнка – Цітук, Шумейка – Зайчык – Барткевіч; Сірэнка – Юхневіч; Маёраў – Векавішчаў – Будзевіч; Панамарцаў – Івуць, Апанасевіч – Гайдук – Смычкоў; Котаў, Швец, Пампаваны.
ШАЙБЫ: 1:0 – Мергур’еў (Аксёнаў, 25.26). 2:0 – Сцяпанаў (Аксёнаў, Хамякоў, 35.53 – бол.). 3:0 – Сцяпанаў (Дзівянцейчык, 57.53, у пустую браму).
ШТРАФ: 12 (Журавінін, Карабацкі, Аксёнаў, Лістападаў, Салаўёў, Мергур’еў) – 8 (Котаў, Сірэнка, Юхневіч, Векавішчаў).