26.11.2020

41 секунда, якая змяніла ўсё. «Ліда» упершыню ў сезоне абыграла «Віцебск»

«Рыцары» выйгралі толькі другі перыяд, аднак і гэтага хапіла для перамогі.

Лідскія заўзятары маглі зусім засумаваць пасля першага перыяду. «Віцебск» у цэлым валодаў ініцыятывай, «рыцары» беспаспяхова спрабавалі лавіць гасцей на контратаках і прабіць Патапчанку. Не прабілі, затое прапусцілі: Мурашоў на трэцяй хвіліне рэалізаваў большасць.

Але пасля першага перапынку на лёдзе была адна каманда. 24 кідкі за 20 хвілін – фантастычная статыстыка «Ліды». Тры шайбы за 41 секунду – таксама вельмі нядрэнна. Праўда, з папраўкай на не лепшы стан брамніка «Віцебска» Патапчанкі. Незадоўга да першай прапушчанай ён пацярпеў у стыку і «страціў» шлем. Узяўшы невялікую паўзу, кіпер працягнуў гульню, але пасля трэцяга гола гаспадароў настаўнік паўночнікаў Аляксея замяніў. У яго падозранне на струс.

Бэкап Патапчанкі Жураўскі стане лепшым гульцом у складзе «Віцебска». Ён за 36 хвілін прапусціць толькі адзін гол, калі яго камандзе гуляла ў фармаце «3 на 5». Слабое суцяшэнне, бо 1:4 на табло пасля двух перыядаў не абяцалі «мядзведзям» нічога добрага. У апошнюю дваццаціхвілінку яны збудавалі другі гол – Дземчанка замкнуў выдатны пас Адашкевіча – але на большае не хапіла ні сіл, ні часу.

ЛІДА – ВІЦЕБСК – 4:2 (0:1, 4:0, 0:1)
28 кастрычніка. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 142 гледачы.
Суддзі: П. Асмалоўскі, Н. Разумовіч (абодва – Мінск), Е. Парфёненка (Наваполацк), О. Кузьміных (Жлобін).
ЛІДА: Палякаў; Вусік – Тарасевіч, Буяк – Зайчык – Бастрыкін; Госцеў – Кардашоў, Бунец – Міхайлаў (А) – Серакоў (Да); Волес – Малішэўскі, Ідыятулін – Спяшылаў – Маршчонак (А); Сірэнка – Гайдук, Апанасевіч – Бусько – Смыкоў.
ВІЦЕБСК: Патапчанка (Жураўскі, 26.26); Сідарук – Саўрыцкі, Лемяшэўскі – Дземчанка – Аляксандравіч (Да); Лявонаў (А) – Цімошчанка, Сінельнікаў – Калугін – Мурашоў; Лістападаў – Чмыхаў, Адашкевіч – Невідзіцын (А) – Кавальскі; Хамякоў.
ШАЙБЫ: 0:1 – Мурашоў (Сінельнікаў, Лявонаў, 2.19 – бол.). 1:1 – Бастрыкін (Буяк, 25.45). 2:1 – Бунец (Міхайлаў, Серакоў, 26.04). 3:1 – Спяшылаў (Волес, Маршчонак, 26.26). 4:1 – Тарасевіч (Вусік, Зайчык, 34.46 – бол.). 4:2 – Дземчанка (Адашкевіч, Мурашоў, 46.47).
КІДКІ: 51:35 (13:14, 24:9, 14:12).
ШТРАФ: 10 (Волес, Маршчонак – 4, Серакоў, Тарасевіч) – 14 (Лістападаў, Патапчанка, Калугін, Невідзіцын – 4, Мурашоў, Саўрыцкі).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Бастрыкін – Жураўскі.