26.11.2020

Два паядынкі супраць «Хіміка» не адбудуцца. «Лідзе» прысудзяць тэхнічныя перамогі

Заўтра «рыцары» павінны былі правесці матч у Наваполацку супраць мясцовага «Хіміка», аднак у звязку з выяўленымі выпадкамі COVID-19 у складзе суперніка дадзеная сустрэча не адбудзецца.
Не будзе згуляны і хатні матч «Ліды» супраць новапалачанаў, які быў запланаваны на 30 кастрычніка. Такім чынам, «рыцарам» двойчы залічаць тэхнічныя перамогі.