31.10.2020

Эдуард Валіулін: «Давялося панервавацца»

Пасля матча паміж юніёрскай зборнай Беларусі і «Лідай» (3:5) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Матч атрымаўся напружаным. Супернік быў наладжаны, сапраўды, па-баявому, блакаваў вялікую колькасць кідкоў. Рабяты паказалі нядрэнны хакей, малайчыны. Аднак нам атрымалася ў канцы ўсё-такі пераламаць ход гульні, змаглі забіць вырашальны гол ад сіняй лініі. У канцы пайшлі непатрэбныя выдаленні. Давялося трохі панервавацца хлопцам. Не павінны дапускацца такія абмылы з нашага боку. У цэлым, гульнёй я задаволены. Не без абмылаў, вядома. Яшчэ раз памяну добрую гульню суперніка. Рабяты выклаліся на ўсе сто адсоткаў.

Зміцер Шульга, галоўны трэнер юніёрскай зборнай Беларусі:

– Атрымаўся нядрэнны матч па зарадзе, па жаданні. Не саступалі ў змаганні, гулялі да канца, імкнуліся выконваць гульнявое заданні. Пары пазіцыйных абмылаў дазволілі суперніку, наладжанаму таксама досыць сур’ёзна, зраўнаць рахунак. Бракуе нам пакуль што, пэўна што, досведу, майстэрства, каб даводзіць такія складаныя гульні да канца. На мой пагляд, на адно ачко мы сёння напрацавалі, дый дадатных момантаў сёння было больш, чым негатыўных. Рабяты аддаваліся, гулялі ўсе 60 хвілін, і матч мы выцягнуць маглі. Паўтаруся, бракуе нам яшчэ досведу і функцыйных і тэхнічных магчымасцяў. Аднак гульнёй я застаўся задаволены.