23.10.2020

Эдуард Валіулін: «Гуляць трэба з першых хвілін, а не калі певень дзяўбнуў у адно месца»

Пасля матча паміж «Лідай» і юніёрскай зборнай Беларусі (5:6) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Зміцер Шульга, галоўны трэнер зборнай Беларусі U-18:

– Гульня спадабалася? Думаю, так. У нашым выкананні было паўтара перыяду. Тым часам хлопцы выконвалі заданне на матч, імкнуліся. Пасля нашага пятага гола падапечных трохі павалакло, пачалі займацца глупствам. Трэба сказаць, што і супернік прыстойна дадаў, мабыць, моцна раззлаваўся. Камбэк не выпадковы, у трэцім перыядзе «Ліда» значна перасягнула нас па кідках. Заўважна, што нам бракуе сілачак, досведу, майстэрства. Але вытрымалі і авертайм, і гульню тры на чатыры. Рабяты – малайчыны. А ў латарэі нам павезла больш. У цэлым, гульнёй я задаволены.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Рабятам казаў, што супернік хуткі, усюды будзе гуляць актыўна. На жаль, не до ўсіх дайшло, што гуляць трэба з першых хвілін, а не калі певень дзяўбнуў у адно месца. Шайбы ў нашу браму залёталі ад сябе з-за недапрацоўкі змен. лічу, выйшлі на матч не гатовымі, хацелі абысціся малой крывёй. Моладзь давяла, што пры добрай працы, добрай рэалізацыі момантаў можна супернічаць з камандамі старэй. Быццам бы зраўналі рахунак, быў яшчэ момант, каб выйсці наперад: Буяк трапіў галкіперу ў плячо. У авертайме не атрымалася закінуць у большасці. Нашаму гульцу пабілі твар, капітана выдалілі, але… А ў серыі булітаў галкіпер суперніка згуляў удалейшае. Прасіў кідаць конна, бо брамнік добра гуляе ўнізе, але падапечныя чамусьці рабілі ўсе наадварот. Значыць, нам не хапіла майстэрства перайграць брамніка.