27.09.2020

Эдуард Валіулін: «Для нас гэта першая перамога, нарэшце атрымалася закінуць шайбы»

Пасля матча паміж «Лідай» і «Пінскімі ястрабамі» (4:3) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.
– Хачу павіншаваць суперніка з перамогай, – сказаў трэнер «Пінскіх ястрабаў» Уладзімір Магдзееў. – Па маёй думцы, гульня была роўнай. Выдаленні паўплывалі на ход двубоя, недзе падламалі нас фізічна. Як ёсць, так ёсць, будзем працаваць далей, правядзём працу над абмыламі. Чаму ў запасе ў якасці брамніка быў палявы гулец? Проста ў Малкава ёсць дыскваліфікацыя, а ў Хмыза – застуднае захворванне.

– Пагаджуся з калегам, матч атрымаўся напружаным, – кажа галоўны трэнер «Ліды» Эдуард Валіулін. – З абодвух бакоў быў дастатак галявых момантаў, добры рух, але, сапраўды, выдаленні скамячылі гульню: адны хлопцы гулялі, другія сядзелі, таму дынаміка гублялася. Для нас гэта першая перамога, нарэшце атрымалася закінуць шайбы. Хачу падзякаваць гледачоў, якія нягледзячы на паразы ў першых дзвюх сустрэчах, усё адно дашлі нас падтрымаць. Спадзяюся, што на трыбунах іх стане яшчэ больш.