24.11.2020

Эдуард Валіулін: » мэта на гэтым турніры – гэта паглядзець рабятаў і вызначыцца, з кім нам надалей уваходзіць у чэмпіянат»

Пасля матча Кубка Салея паміж «Лідай» і гарадзенскім «Нёманам» (7:0) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:
— Першыя хвілін сем мы вытрымалі, але пасля рэалізацыі супернікам большасці хлопцы крыху разгубіліся. У другім перыядзе мы таксама першыя пяць-сем хвілін гулялі нядрэнна, а пасля зноў выдаленне і прапусканы непатрэбны гол. Магчыма, гульня была і не па рахунку, але з вялікай чарадой абмылаў.
Выточная мэта на гэтым турніры – гэта паглядзець рабятаў і вызначыцца, з кім нам надалей уваходзіць у чэмпіянат. Крыўдна толькі, што ў двух апошніх матчах не забілі ніводнага гола і шмат прапусцілі ў меншасці. Ёсць праблема і будзем над ёй працаваць. Да пачатку чэмпіянату яшчэ есці два тыдні і нам трэба падцягнуць тыя слабыя бакі, якія ў нас ёсць.
— Не было думкі замяніць Шалеснага раней?
— Сёння павінен быў гуляць Іван Палякоў, але на раскачванні ён атрымаў пашкоджанне і таму яму давялося выйсці на лёд практычна з аднаруч. Менавіта таму ў яго ўвесь час вывальвалася клюшка – ён не мог яе трымаць. Дый прэтэнзій у мяне да брамніцкай лініі няма. З усіх галоў, Шалеснага магчыма, толькі адзін – апошні. У астатніх момантах вінаваты не гэтак Павел, як звяно на пляцоўцы, пачынаючы ад абароны і сканчаючы нападнікамі. За гэтыя гульні ў мяне прэтэнзій да брамнікаў няма.
Сяргей Пушкоў, галоўны трэнер «Нёмана»:
— У першую чаргу хачу падзякаваць заўзятараў, якія дашлі сёння нас падтрымаць. Думаю, хлопцы іх сёння пацешылі дастаткам закінутых шайбаў. І што спадабалася – нават пры сітуацыі, калі ўпэўнена вялі ў рахунку, хлопцы не паслабіліся і не збіліся ў нейкі бязладны хакей. Усталёўка выконвалася ад пачатку і да канца. Было прыемна глядзець на дысцыплінаваную гульню, як у нападзе, гэтак і ў абароне. Пацешыла сёння і рэалізацыя большасці.
— Па якой прычыне сёння адсутнічаў Трус?
— У нас вярнуўся ў лад Гарадзецкі, а Віталік правёў на лёдзе дагэтуль практычна ўсе матчы. Мы вырашылі сёння яму даць адпачыць. Патрэбна каб і Максім набіраў форму. Таксама была сёння магчымасць і маладому хлопцу пагуляць. Менавіта па гэтай прычыне Трус сёння не гуляў.
— Як ацэніце гульню маладога Віктара Майсеенкі?
— Ну калі на табло нуль, то значыць усё ў парадку. Для брамніка гэта самы галоўны паказнік.
— Гэта па статыстычных паказніках, а як з псіхалагічнага складніка? На ваш пагляд ён даў рады?
— Ён сёння спакойна дзеяў у браме. Перад гульнёй мы з ім пагаварылі, і хачу сказаць, што адыграў ён упэўнена, не было ніякай мітусні. Мы засталіся ім задаволены.
— Варывончык не выйшаў на трэці перыяд. Усё нармальна?
— Так, усё нармальна. У нас быў трынаццаты нападнік, і мы далі Ігару адпачыць толькі для таго, каб усе пагулялі.