30.11.2020

Эдуард ВАЛІУЛІН: «Ёсць абмылы, можна іх выпраўляць»

Галоўныя трэнеры камандаў падзяліліся ўражаннямі ад гульні.

Эдуард ВАЛІУЛІН (галоўны трэнер хакейнага клуба «Ліда»)

— Гульня атрымалася напружаная, цікавая і хуткая з абодвух бакоў. Першы перыяд атрымаўся роўным, хоць мы закінулі 2 шайбы. У другой траціне супернік згуляў на дабіванні, выціснуў момант. Не сказаў бы, што яны былі нашмат мацней. У трэцім перыядзе 2 хуткія галы адыгралі сваю справу. Там недапрацоўка нашых рабятаў маладых. На жаль, гэта першыя іх гульні на такім роўні. Я думаю, што другая і чацвёртая шайбы сталі ключавымі, хоць мы скарацілі адставанне да мінімуму, потым валодаем шайбай і атрымваем кур’ёзны гол. Аднак шанцы зраўнаць былі. Паўтаруся, гульня выйшла напружанай і цікавай. Дзеці адыгралі нядрэнна, хоць ёсць абмылы. Як той казаў: «ёсць абмылы, можна іх выпраўляць». Але вялікай перавагі суперніка я не бачыў.

— На дадзены момант як у вас ідуць справы з даканцовай заявай? Ці праглядаеце якіх-небудзь яшчэ гульцоў?

— Праўду кажучы, хацелася б атрымаць яшчэ нейкае ўзмацненне. Пасля перадсезонкі засталіся фактычна тыя ж хлопцы, каго мы змаглі на дадзены момант запрасіць. Але, цяпер адбываюцца адсевы з каманды групы «А», пройдзе турнір – будуць якія ўзмацненні. Калі з’явіцца нехта, то з задавальненнем іх возьмем.

Зміцер РЫЛЬКОЎ (галоўны трэнер хакейнага клуба «Магілёў»)

— У першую чаргу ўсіх з перамогай! Вялікае дзякуй гледачам, што сёння сабраліся ў такой колькасці на першым матчы сезона, было вельмі прыемна гуляць пры такой падтрымцы. Па сустрэчы – пакуль нам цяжка нешта каментаваць, бо гэта першая гульня і таму есці акалічнасці. Рыхтуемся далей, ставім перад сабой мэту і ідзём да яе, а далей паглядзім. Ад матча да матча будзем імкнуцца дадаваць. Бракуе, вядома, гульнявой практыкі. З-за гэтага такая скамечаная палова сустрэчы атрымаліся, хоць па гульні не хацелася б каментаваць пакуль. На дадзены момант няма нейкіх асаблівых эмоцый, мы разумеем колькі сіл нам мае быць прыкласці, каб выкараскацца з тых акалічнасцяў, у якія нядаўна мы трапілі.

— Адсутнічаў шэраг ключавых гульцоў і з’явіўся шанец для моладзі. Можаце неяк ацаніць гульню маладых хакеістаў?

— Ізноў жа, усё гэта адбылося не па нашай волі. Ёсць такое слова «акалічнасць», па шэрагу прычын мы недалічыліся сёння пяцёркі нашых далёка не апошніх гульцоў, якія ўжо хутчэй хочуць вярнуцца ў лад каманды і дапамагчы нам на лёдзе. Адначасна з гэтым мы правяраем моладзь. Ім яшчэ бракуе, але давайце будзем ацаняць нешта ўжо пад канец кубка. Па першых гульнях цяжка даць ацэнку.