27.10.2020

Сяргей Пушкоў: «Сёння каманда выглядала больш дысцыплінавана»

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў даў каментары па гульні з «Лідай»
— Сёння каманда выглядала больш дысцыплінавана з пункту гледжання выдаленняў, і спадабалася, што было больш за такую цэльную гульню на добрых хуткасцях. Відаць, што дзеці набіраюць форму, таму выглядалі больш цікава. Гульнявое заданне выконвалася, як мы яго і планавалі. Значна падкупляе і тое, што каманда жыве, калектыў складаецца і гэта вельмі прыемна. А значыць мы рухаемся ў слушным кірунку.
— Сёння адрозніліся ўсе чатыры звёны. Гэта тое, навошта імкнецца каманда?
— Вядома, гэта не можа не цешыць. Можна сказаць, што кожны зрабіў унёсак у агульную перамогу і гэта пацверджана галамі.
— Учора казалі пра вялікую колькасць выдаленняў, а сёння ў графу хвіліны штрафу – нуль. Праца над абмыламі дала імгненны вынік?
— Так, сёння мы казалі пра тое, што такога не павінна быць. Сем выдаленняў за матч – гэта перабор. Прытым выдаленні былі неапраўданымі. Магчыма, адбілася зараджанасць дзяцей на гульню. Сёння мы іх проста прыбралі – вось і ўсё.
— Сёння атрымаў пашкоджанне Алег Філіпаў. Можаце нешта расказаць пра гэта?
— Хлопцу трапіла ў нос. Дэталяў пакуль не ведаю, але спадзяюся, што ўсё абыдзецца.
— Калі на пляцоўцы з’явяцца Ілля Сушко і Сяргей Маляўка?
— Запланаваны, што да Кубка Салея дзеці будуць ужо ў складзе.