23.09.2020

«Ліда» вызначылася з трэнерскім штабам. У яго ўвайшоў экс-капітан каманды

Ён выступаў у камандзе на працягу шасці сезонаў.
Асіставаць галоўнаму трэнеру Эдуарду Валіуліну будзе экс-капітан «рыцараў» Андрэй Арлюк . Арлюк выступаў за «Ліду» на працягу шасці сезонаў, таксама гуляў за «Нёман», «Віцебск», «Металург». Пасля чэмпіянату-2017/18 завяршыў кар’еру гульца.Працаваў трэнерам у Лідскай ДЮСШ, а потым у Гарадзенскай ДЮСШ.

Трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе будзе Аляксей Емяльянаў. Падчас гульнявой кар’еры ён выступаў за «Хімвалакно», «Нёман», «Юнацкасць», «Гомель». У мінулым сезоне Емяльянаў таксама працаваў у «Лідзе», ён асіставаў Паўлу Мікульчыку.