27.10.2020

Дзяніс Зайчык: «Хочацца добра выступіць у Кубку Салея, можна нават памарыць і пра фінальную кульку»

Нападнік Дзяніс Зайчык – пра знаходжанне ў амерыканскай камандзе «Ўотэртаўн Вулвз», каранавірусе і планах на ближэйшы сезон.
– За акіянам з-за каранавіруса датэрмінова завяршыўся сезон і пакуль не ведаю, што будзе ў цяперашнім годзе. Ёсць некаторыя акрэсленасці па НХЛ, а па ніжэйшых лігах інфармацыі няма. Менавіта таму я вырашыў вярнуцца ў Беларусь, пашукаць варыянты на радзіме, тым больш, нават падчас пандэміі тут спаборніцтвы па хакеі не спыняліся. У «Гомелі» мяне бачыць не захацелі: гэты клуб перадаў правы на мяне спачатку «Віцебску», а потым «Лідзе». У прынцыпе, я задаволены, што апынуўся тут.

– Якія ўражанні пакінула знаходжанне ў ЗША і амерыканскі хакей у прыватнасці?

– Кожны досвед для мяне карысны, але, на жаль, пандэмія скарэктавала планы. Там зусім іншы хакей: маленькія пляцоўкі, шмат змагання, частыя бойкі. Да пераезду ў ЗША нешта хацелася памяняць у сваім жыцці, але «Гомель» не асабліва хацеў мяне адпускаць. Яшчэ летась мог апынуцца ў «Лідзе», былі і іншыя варыянты, каб скалатнуць сваю кар’еру, але ў выніку пераехаў за акіян.

– Якія асабістыя мэты ставіш на ближэйшы сезон? Ці засталося жаданне пагуляць у Амерыцы яшчэ калі-небудзь?

– Пакуль усе думкі засяроджаны на знаходжанні ў «Лідзе». Хутка турнір памяці Дубко. Трэба выступіць годна, хаця б трапіць у тройку, то бок абгуляць некага з супернікаў. Хочацца добра выступіць у Кубку Салея, можна нават памарыць і пра фінальную кульку. Чаму б не? Трэба спрабаваць, выходзіць на лёд, біцца да канца. Калі казаць пра кар’ер у ЗША, то ў мяне яшчэ засталася працоўная віза, былі прапановы з некалькіх камандаў, але пакуль там каранавірус, турніры прыпынены, таму казаць пра нешта пэўнае няма сэнсу. Наўрад я вярнуся туды хуткім часам, таму гатоў да таго, каб правесці поўны сезон у «Лідзе», дапамагчы гэтай камандзе выканаць усе турнірныя заданні.

Фота – Watertown Wolves.