15.08.2020

Рэнат Сафін стаў лепшым хакеістам «Ліды» у студзені

Падведзены вынікі апытання сярод заўзятараў па вызначэнні лепшага хакеіста «Ліды» у студзені.

Першае месца ў ім заняў нападнік Рэнат Сафін. За яго аддалі свой голас 68 чалавек (36% ад агульнага ліку ўдзельнікаў апытання). Другое месца ў Ігара Спяшылава, які нядаўна перабраўся ў шэрагі «Дынама-Маладзечна». Ён набраў 29 галасоў (15,3%). Усяго на адзін голас менш у Артура Буйніцкага.

Напомнім, што лепшым хакеістам «Ліды» у верасні і кастрычніку лепшым у шэрагах «рыцараў» прызнаваўся галкіпер Іван Палякоў, лістападзе — нападнік Дзяніс Кірпічонак, у снежні — форвард Ігар Спяшылаў.