20.02.2020

Камбэк са знакам «мінус». «Ліда» абгульвала «Магілёў» з розніцай у дзве шайбы, але ў выніку засталася без ачкоў

«Рыцары» развіталіся з шанцамі трапіць у двойку.

Магілёўцы доўга ўскочваліся ў матч і калі апрытомнелі, гарэлі ўжо 0:2 – Кірпічонак і Шуба па разе прабілі Сяргеева. Для абаронцы, які праславіўся дакладным кідком у большасці, гэты гол стаў першым у экстралізе з 2018 года. У справаздачным матчы Раман 8 разоў турбаваў галкіпера «Магілёва», але толькі аднойчы яго стрэл стаў галявым.

Госці перавярнулі гульню за паўхвіліны ў другім перыядзе. Фатальным для «рыцараў» стала выдаленне абаронцы Раманава, які прымудрыўся выклапатаць адразу чатыры хвіліны ў адной змене (а яшчэ зламаць клюшку) – за блакаванне і затрымку гульні. З выпісанага штрафу Аляксандр адседзеў толькі 32 секунды: спачатку Слыш, а потым Козінаў закінулі па шайбе, зраўнаўшы лічбы на табло. Пераможны гол Лапшоў аформіў неўзабаве пасля экватара траціны.

У нярвовым апошнім перыядзе з 26 кідкоў, нанесеных камандамі ў створ брамы, мэты не дасягнуў ніводны: Палякаў і Сяргеяў свае дуэлі ля нападу выйгралі. Магілёвец атрымаў прызнанне лепшым гульцом сустрэчы ў складзе гасцей.

Для «Ліды» пасля гэтай паразы змаганне за плэй-оф завяршылася афіцыйна: у астатніх турах «рыцары» ні пры якіх раскладах не здолеюць устаць на другое месца. «Магілёў» здабывае чарговую няпростую перамогу на выездзе і адпраўляецца ў не менш складаны для набору ачкоў Пінск.

ЛІДА – МАГІЛЁЎ – 2:3 (2:0, 0:3, 0:0)
5 лютага. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 328 гледачоў.
Суддзі: П. Амосаў (Мінск), М. Бялевіч, Ё. Парфененка (абодва – Наваполацк), О. Кузьміных (Жлобін).
ЛІДА: Палякоў (59.30); Футра – Нурэк, Палінін – Міхайлаў – Сафін; Цырулёў (А) – Марчанка, Казячы – Кірпічонак (Да) – Ткачук; Малаткоў – Раманаў, Буйніцкі – Грынкевіч – Мартынаў; Пятухоў – Сачыўка, Валошын – Батурын – Буяк.
МАГІЛЁЎ: Сяргеяў; Герасімаў – Калін, Слыш (Да) – Козінаў – Лапшоў; Магераў – Масленікаў, Андрушчанка (А) – Зязюлін – Каташэнка; Кардашоў – Мірошкін, Васько – Ворчыкаў – Вінкевіч; Алешкоў – Клепча, Папкоў – Шапіра – Субоцін.
ШАЙБЫ: 1:0 – Кірпічонак (Ткачук, Казячы, 3.12). 2:0 – Шуба (В. Міхайлаў, 16.30 – бол.). 2:1 – Слыш (Лапшоў, 25.01 – бол.). 2:2 – Козінаў (Субоцін, 25.33 – бол.). 2:3 – Лапшоў (33.01).
КІДКІ: 37:34 (8:10, 15:12, 14:12).
ШТРАФ: 10 (Ткачук, Сачыўка, камандны штраф – 2, Раманаў – 4) – 14 (Папкоў, Лапшоў, Магераў, Масленікаў –6, Калін).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Футра – Сяргеяў.