15.08.2020

Павел Мікульчык: «Нарэшце поспех быў на нашым боку»

Пасля матча паміж «Лідай» і «Брэстам» (4:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.

Андрэй Кавалёў, галоўны трэнер «Брэста»:

— Першым перыядам задаволены, мы нядрэнна глядзеліся, але ў другім дапусцілі шмат абмылаў. Да таго ж супернік ціск аказаў. У трэцім маглі адыграцца, аднак не можам пакуль забіваць, пакуль не можам…

Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:

— Адразу, каб не забыцца, дзякую заўзятараў за падтрымку. Прыемна іх бачыць.

Сённяшняя гульня была падобнай на папярэднюю з «Пінскімі ястрабамі». Першы перыяд мы правалілі. Не ведаю, з чым гэта злучана, цяжка ўваходзім у гульню. Але пасля дзеці адпрацавалі, згулялі па заданні.

Было бачна жаданне, бачны характар. Адзін аднаго выбаўлялі, дый Янка Палякоў выдатна падцягнуў. Нарэшце поспех быў на нашым боку. Таму дзецям дзякуй, добра сёння адпрацавалі.