27.05.2020

Нуль галоў, нуль ачкоў. «Ліда» на выездзе саступіла «Магілёву»

У цяперашнім сезоне «рыцары» здабылі толькі адну выязную перамогу: над «Дынама-Маладзечна» (1:0). Па ходзе другога этапу такіх і зусім не было. Чарговая дрэнная вестка прыйшла з Магілёва, дзе «Ліда» ізноў саступіла — 0:3.

Гэта далёка не адзіны адмоўны пункт ў агульнай статыстыцы. Галоўны з іх — месца ў табліцы, і яно, здаецца, не памяняецца аж да сканчэння чэмпіянату. У гэтым плане ўсё сумна стабільна.

Калі пра статыстыку зайшла гаворка, то можна адзначыць і чарговы правал пры гульні ў няроўных складах. Як ужо адзначалася раней, наша каманда па ходзе другога этапу толькі разоў засмучала супернікаў ў большасці. Вось і ў паядынку з «Магілёвам» было шмат магчымасцяў пакараць суперніка за грубіянства, але ніводная спроба не завершылася поспехам.

Гаспадары ж дзве шайбы з трох закінулі ў няроўных складах, што, уласна, шмат у чым і агадала вынік матча. Адзіна, ў чым перасягнулі суперніка, так гэта па агульнай колькасці кідкоў. Толькі вось які ў гэтым толк, калі ККД усё адно роўны нулю…

МАГІЛЁЎ – ЛІДА – 3:0 (2:0, 1:0, 0:0)
17 студзеня. Магілёў, Лёдавы палац. Пачатак – ў 19.00.
Суддзі: Н. Разумовіч, Р. Чыжэўскі, І. Міхеенка.
МАГІЛЁЎ: Каюк; Калін — Герасімаў, Папкоў — Ворчыкаў — Слыш (Да); Масленікаў — Магераў, Андрушчанкі — Зязюлін — Ягораў; Кудраўцаў — Аляшкоў, Васько — Козінаў — Лапшоў; Мірошкін — Скурыхін, Субоцін — Маслюкоў — Каташэнка.
ЛІДА: Гарэлаў (Палякоў, 29.24); Пятухоў — Раманаў, Сафін — Спяшылаў — Буйніцкі; Марчанка — Нурэк, Казячы — Міхайлаў — Мартынаў; Раманавіч — Цырулёў, Ткачук — Кірпічонак (Да) — Чырва; Сіроцін — Сачыўка, Валошын — Грынкевіч — Буяк.
ШАЙБЫ: 1:0 – Каташэнка (Васько, 2.31). 2:0 – Маслюкоў (Герасімаў, Слыш, 4.10 – бол.). 3:0 – Козінаў (Каташэнка, Масленікаў, 29.23 – бол.)
КІДКІ: 23:32 (9:7, 10:12, 4:13).
ШТРАФ: 15 (Аляшкоў, Мірошкін, Маслюкоў – 4, Герасімаў – 5, Слыш) – 15 (Сачыўка, Сіроцін, Сафін – 5, Буяк, Раманавіч, Сачыўка).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Каюк — Нурэк.