20.02.2020

У лютым на «ЯСНАе TV» пакажуць чатыры паядынкі з удзелам «Ліды»

Стал вядомы расклад трансляцый матчаў экстралігі тэлеканала «ЯСНАе TV». На вялікім экране тэлевізараў можна будзе ўбачыць тры хатнія паядынкі «Лиды» і толькі адзін выязны.
У расклад тэлетрансляцый лютага занесены тры матчы, якія пройдуць у Лідзе. У першым з іх «рыцары» згуляюць з «Хімікам» (3 лютага, пачатак — у 19.00), таксама па ТБ пакажуць гульню нашай каманды супраць «Магілёва» (5 лютага, 19.00) і «Лакаматыва» (7 лютага, 19.00).

Апроч гэтага, у праграму занесена выязная гульня «Ліды» супраць «Брэста» (12 лютага, 19.00).