27.05.2020

Павел Мікульчык: «Прайгралі свой «пятак», два галы з дабівання»

Пасля матча паміж «Лакаматывам» і «Лідай» (3:2) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік двубоя.

Павел Мікульчык, галоўны трэнер «Ліды»:

— Прыехалі з адным жаданнем: хацелася перамагчы. Не хапіла трошкі. Падвяла дысцыпліна, недзе непатрэбныя выдаленні абламалі нашу гульню, недзе не хапіла шанцавання, хоць момантаў было звышдастаткова. Не скажу, што мы перайгралі суперніка, але моманты, каб зраўнаць рахунак былі. Хоць супернік нам шмат чаго не дазволіў. Прайгралі свой «пятак», два галы з дабівання. Зусім ледзь-ледзь не хапіла до перамогі.

Ігар Жылінскі, галоўны трэнер «Лакаматыва»:

— Дзякуй богу, што выйгралі, хоць хлопцы і выдаткавалі шмат эмоцый у апошняй гульні супраць каманды з Пінска. Тады прайгравалі па ходзе трэцяга перыяду, вярнуліся ў гульню і закінулі пераможную шайбу. Сем хвілін запар гралі ў меншасці. Потым праз два дні гульня, таму сёння ў эмацыйным плане цяжкавата было хлопцам, дый у функцыйным таксама. Выязджаем на адных і тых жа апошнія гульні, таму меркавалі, што будзе такая цяжкая гульня. Вядома ж, лепш дрэнна гуляць і выйграць, чым добра гуляць і прайграць. Сёння, лічу, мы ні ў чым суперніка не перасягалі. Дзякуй богу, дацягнулі до перамогі. Дзякуй хлопцам.

Не трэба глядзець на турнірную табліцу, хто на першым, а хто на апошнім месцы. Сёння гульня паказала, што каманды дзеюць на роўных, па-за залежнасцю ад месца. Таму ўсё змаганне яшчэ наперадзе!