27.05.2020

Бывай эліта? «Ліда» на выездзе прайграла «Лакаматыву»

Адставанне «Ліды» ад зоны плэй-оф пасля сённяшняга гульнявога дня вырасла да 14 ачкоў. Здаецца, што ліквідаваць такую розніцу ў балах ужо немагчыма. А вы як думаеце?

До фінішу другога этапу яшчэ далёкае, аднак пэўныя высновы ў дачыненні нашай каманды ўжо можна зрабіць. Правальны старт пераходнага турніру, здаецца, перакрэсліў усе шанцы на трапленне ў плэй-оф. І што больш крыўднае, дадатных тэндэнцый у гульні «Ліды» не назіраецца.

Хоць жаданні «рыцарам» не займаць. Вось і ў выязным паядынку з «Лакаматывам» падапечныя Паўла Мікульчыка змагаліся, як маглі, але ў адных момантах не хапіла майстэрства, у іншых — стрыманасці і дысцыпліны, што прывяло да шэрага неабавязковых выдаленняў.

Стартавага напору на браму Палякова магло б і не быць. Аднак хуткае выдаленне адсунула гульню на палову пляцоўкі «рыцараў». Пасля чарговага вострага праходу гаспадароў госці зноў засталіся ў меншасці, але і зноў рэалізацыя момантаў «чыгуначнікаў» падвяла.

У роўных жа складах «Ліда» імкнулася адказваць атакай на атаку. Праўда, у адной з выбегаў на браму гаспадароў наша каманда затрымалася. Пасля далёкага кідка шайба ад борта адскочыла за спіну Палякова, а абаронцы ў гэтай сітуацыі брамніку не дапамаглі. Дуэль на «пятаку» выйграў Быліна.

Да сённяшняга матча «рыцары» па ходзе другога этапу экстралігі аніразу не рэалізавалі лікавую большасць, таму гол у выкананні Чырвы перапыніў адну з непрыемных працяглых серый. У цэлым, гульня ў няроўных складах стала адным з вызначальных фактараў і, на жаль, у гэтым кампаненце больш атрымалі поспех хакеісты «Лакаматыва».

У другім перыядзе Казячы атрымаў падвойны малы штраф за гульню высока паднятай клюшкай. Ва ўласцівай сабе манеры моцным кідком сваю цяперашнюю каманду вывеў наперад экс-абаронца «Ліды» Філічкін. Падчас рэалізацыі гэтай жа большасці яшчэ адзін стрэл апынуўся дзейсным. Хоць з ім Палякоў і даў рады, але на дабіванні зноў першым апынуўся Быліна.

Як і ў хатнім паядынку з «Лока», у апошняй трэці «рыцары» ізноў перакідалі «чыгуначнікаў». І нават рахунак скарацілі. Па заслугах ушанавалася Цырулёву, які ў апошніх паядынках «Ліды» выглядае адным з самых актыўных. Але вось да авертайма «рыцары» не дацягнулі, хоць і гралі апошнія секунды гульні ўшасцёх супраць чацвёркі супернікаў. На жаль, ізноў не хапіла самай дробязі. Аднак за адно толькі старанне ачкоў не даюць.

ЛАКАМАТЫЎ (Орша) – ЛІДА – 3:2 (1:1, 2:0, 0:1)
13 студзеня. Орша, лёдавая арэна. Пачатак — у 19.00. 2057 гледачоў.
Суддзі: П. Амосаў (Мінск), О. Кузьміных (Жлобін), Ё. Парфененка (Наваполацк).
ЛАКАМАТЫЎ: Сцяпанаў; Філічкін (А)– Шыкуць, Лагуноў – Усенка (Да) – Гільманаў; Гарошка – Баркоўскі, Пышкайла – Абметка – Пішчальнікаў; Слесараў – Пузатаў, Перагуду – Дашкоў (А) – Колышкін; Лявонаў – Зуеў, Пішчук – Быліна – Адашкевіч.
ЛІДА: Палякоў (59.45); Марчанка – Сачыўка, Сафін – Спяшылаў(А) – Чырва; Пятухоў – Раманаў, Казячы – Міхайлаў – Астанкоў; Цырулёў (А) – Рамановіч, Валошын – Кірпічонак (Да) – Буйніцкі; Сіроцін – Нурэк, Буяк – Грынкевіч – Мартынаў.
ШАЙБЫ: 1:0 – Быліна (Адашкевіч, Пішчук, 11.15). 1:1 – Чырва (Сачыўка, Нурэк, 14.56 – бол.). 2:1 – Філічкін (Усенка, Гільманаў, 25.48 – бол.). 3:1 – Быліна (Пузатаў, Пышкайла, 27.20 – бол.). 3:2 – Цырулёў (Валошын, Кірпічонак, 44.51).
КІДКІ: 20:29 (11:8, 6:9, 3:12).
ШТРАФ: 16 (Пішчук, Пішчальнікаў, Усенка, Гільманаў, Быліна, Зуеў, Дашкоў, Гільманаў) – 16 (Раманавіч, Марчанка, Буяк, Казячы – 4, Буйніцкі, Нурэк, Валошын).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Сцяпанаў – Цырулёў.