10.08.2020

«Рыцары» далі бой «Лакаматыву», але ўсё ж саступілі

Наша каманда была блізкая да таго, каб перавесці гульню ў авертайм, аднак поспех у чарговы раз адвярнуўся.

ЛІДА – ЛАКАМАТЫЎ (Орша) – 1:2 (0:2, 0:0, 1:0)
8 студзеня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 320 гледачоў.
Суддзі: П. Асмалоўскі (Мінск), С. Галавейка (Брэст), А. Тодрас (Горадня).
ЛІДА: Гарэлаў (59.12); Цырулёў (А) – Рамановіч, Ткачук – Кірпічонак (Да) – Чырва; Пятухоў – Раманаў, Казячы – Міхайлаў – Астанкоў; Марчанка – Сачыўка, Сафін – Спяшылаў (А) – Буйніцкі; Малаткоў – Сіроцін, Бабко – Грынкевіч – Буяк.
ЛАКАМАТЫЎ: Сцяпанаў (Пятрэнка); Філічкін (А) – Шыкуць, Лагуноў – Усенка (Да) – Гільманаў; Гарошка – Баркоўскі, Налётаў – Абметка – Пішчальнікаў; Слесараў – Пузатаў, Колышкін – Дашкоў (А) – Перагуду; Лявонаў – Адашкевіч – Пішчук; Гаранін.
ШАЙБЫ: 0:1 – Філічкін (Колышкін, 6.53). 0:2 – Шыкуць (Гільманаў, Лагуноў, 16.03). 1:2 – Ткачук (Марчанка, Сачыўка, 45.36).
КІДКІ: 23:36 (9:17, 5:11, 9:8).
ШТРАФ: 18 (Кірпічонак, Сачыўка – 4, Ткачук – 12) – 8 (Шыкуць, Філічкін – 4, Пішчальнікаў).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Ткачук – Сцяпанаў.