05.07.2020

Аляксей Ткачук дыскваліфікаваны на два матчы

Нападнік «Ліды» Аляксей Ткачук прапусціць два бліжэйшыя матчы — хатні паядынак супраць «Хіміка» і на выездзе з «Лакаматывам».

Нагадаем, што ўчора ў матчы супраць «чыгуначнікаў» форвард быў пакараны малым плюс дысцыплінарным штрафам (2+10) за атаку суперніка ў галаву. Дадзенае парушэнне ў Аляксея Ткачука з’яўляецца паўторным, таму ён будзе змушаны прапусціць два паядынкі.

Характэрна, што да гэтага падобным штрафам ён быў пакараны таксама ў матчы супраць «Лакаматыва», які завяршыўся перамогай аршанцаў — 4:0.