15.08.2020

Рэнат Сафін: «Такія гульні дапамагаюць паверыць ў сябе»

Нападнік «Ліды» Рэнат Сафін ў матчы супраць «Пінскіх ястрабаў» (4:3) не толькі перапыніў асабістую безгалявую серыю, але і ўнёс вялікі ўнёсак ў агульную перамогу «рыцараў».

— Пакінулі шмат сіл і эмоцый ў матчы з «Брэстам», таму цяжка ўваходзілі ў гульню супраць каманды з Пінска. Супернік пакараў нас за расхлябанасць, але добра, што мы змаглі сабрацца і выцягнуць гэты матч за кошт характару. Нам такіх гульняў якраз і бракавала. Яны дапамагаюць паверыць ў сябе.

— Зразумела, што камандны вынік важны, але ў цябе асабіста доўга не атрымалася забіць. Нарэшце гэта здарылася, прытым шайба вельмі прыгожая…

— Павезла, што шайба так адскочыла. Нават сам не чакаў. Калі казаць пра безгалявую серыю, то рукі не апускаў, але на псіхалогіі гэта адбіваецца. Тым больш, што падобнага ў маёй кар’еры ніколі не было. Хоць, калі сумленна, не важна, хто забівае, хай нават брамкар. Галоўнае — каб каманда перамагала.

— Крыху настрой ў калектыву падымаецца?

— Вядома, ж выйгралі два матчы запар. Спадзяюся, што гэта толькі пачало пераможнай серыі. Хоць і да гэтага праводзілі нядрэнныя паядынкі. Да прыкладу, ў Наваполацку. Але там за пару хвілін страцілі ўсе. Цяпер трэба наганяць тое, што выпусцілі раней. Пасля Новага года працягнецца хатняя серыя, а на сваёй арэне гуляць лягчэй. Таму хуткія паядынкі трэба пачынаць больш сабрана і даводзіць справу да перамог. Нам усё па сілах.