21.10.2020

Кашмар на вуліцы Леніна. «Ліда» буйна прайграла «Лакаматыву»

Здаецца, што ужо на старце другога этапу турнірныя заданні «рыцараў» пачалі адыходзіць на другі план. Заўзятараў жа хвалюе іншае пытанне: колькі матчаў у выніку складзе антырэкордная серыя «Ліды», што ўжо дасягнула адзнакі ў трынаццаць гульняў?

«Лакаматыў», упэўнена правёў адрэзак у экстралізе «Б» і па справе лічыцца адным з галоўных прэтэндэнтаў на падвышэнне. Таму ў хуткай сустрэчы з «Лідай» менавіта каманда з Оршы была фаварытам. Прынамсі, мяркуючы па катыроўках букмекераў. Аднак часам мыляюцца і яны, але, на жаль, не ў гэты раз.

Ужо з першых хвілін паядынку «Лакаматыў» пачаў не проста востра атакаваць, а ўвасабляць перавагу ў закінутыя шайбы. «Сухім» Палякоў не пратрымаўся і трох хвілін, зрэшты, абарона «рыцараў» не адменна спяшалася дапамагаць свайму галкіперу. Да прыкладу, Лагуноў нейкім чынам у адзіноце выкаціўся на браму «Ліды» і стаў аўтарам першай закінутай шайбы ў гэтай гульні. Пасля ж з першай спробы рэалізаваў лікавую перавагу Пузатаў, дакладна кінулы ад сіняй лініі.

Гаспадары проста проста раздзіралі абарончыя рэдуты суперніка і пры трэцім узяцці брамы Палякова даслоўна дзвюма папярочнымі перадачамі пакінулі не ля спраў усю пяцёрку хакеістаў «Ліды». Прытым, «чыгуначнікі» не толькі ўмела карысталіся пазіцыйнымі атакамі, але і ўпэўнена выходзілі з абароны. Так, чарговы іх гол можна назваць узорам таго, як хутка і ўпэўнена трэба дастаўляць шайбу ад сваёй брамы да «рамкі» суперніка.

Пасля чатырох шайбаў Палякова змяніў Казлоўскі і яму атрымалася адбіць усе кідкі хакеістаў «Лакаматыва». Аднак дзеля справядлівасці трэба сказаць, што гаспадары ўжо не адменна беглі наперад, бо за плячамі ў іх была шыкоўная перавага. У другім і трэцім перыядах «рыцары» нават перакідалі суперніка, а вось ККД ад гэтых дзеянняў гэтак і застаўся нулёвым.

На дзесяцідзённую паўзу ідзём у ролі аўтсайдараў, з якой шмат хто ўжо і так уціхамірыўся…

ЛАКАМАТЫЎ (Орша) – ЛІДА – 4:0 (4:0, 0:0, 0:0)
6 снежня. Орша, Лёдавая арэна. Пачатак – у 19.00. 1276 гледачоў.
Суддзі: І. Пляц (Наваполацк), В. Каляда (Мінск), В. Язерскі (Гомель), А. Севасцюк (Жлобін).
ЛАКАМАТЫЎ: Сцяпанаў; Шыкуць – Слесараў, Усенка – Дашкоў – Лагуноў; Гарошка – Пузатаў, Пышкайло – Быліна – Пішчальнікаў; Горанин – Зуеў, Адашкевіч – Абметка – Колышкін; Музычэнка – Тачылкін – Лявонаў.
ЛІДА: Палякоў (Казлоўскі, 16.00); Раманаў – Пятухоў, Казячы – Спяшылаў – Буйніцкі; Цырулёў – Марчанка, Ткачук – Кірпячонак – Чырва; Раманавіч – Нурэк, Валошын – Грынкевіч – Сафін; Астанкаў, Бабко.
ШАЙБЫ: 1:0 – Лагуноў (Усенка, Горанин, 2.13). 2:0 – Пузатаў (Пышкайло, 6.36 – бол.). 3:0 – Усенка (Шыкуць, Дашкоў, 15.21). 4:0 – Пішчальнікаў (Быліна, Пузатаў, 15.59).
КІДКІ: 34:37 (17:5, 10:15, 7:17).
ШТРАФ: 10 (Дашкоў – 4, Усенка, Лявонаў, Шыкуць) – 20 (Буйніцкі, Раманаў, Грынкевіч, Казячы, Ткачук – 12).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Сцяпанаў – Казлоўскі.