23.11.2020

«Ліда» – «Магілёў»: «рыцары» адыграліся з 0:2, але саступілі па булітах

Гаспадары адабралі ў «ільвоў» адзін бал, але гэтак і не змаглі перапыніць серыю параз. Зараз яна складае 10 матчаў.

Галоўны вынік сустрэчы: другая стадыя атрымаецца па-чартоўску цікавай. І Лідзе сустрэліся годныя адзін аднаго каманды, якія ўжо праз тыдзень пачнуць змаганне за плэй-оф і месца ў экстралізе «А», якога яны часова пазбыліся. І там гульні будуць не менш зацятымі.

Сёння ж супернікі ўладкавалі запал. Першая палова матча засталася за гасцямі, якія высілкамі Маслюкова і Козінава павялі ў рахунку. Яшчэ да другога перапынку Буйніцкі вярнуў «рыцарам» надзею на дадатны вынік голам у большасці, а за чатыры з невялікім хвіліны да трэцяй сірэны Грынкевіч зрабіў рахунак роўным. І цэлым такое развіццё падзей бачылася заканамерным, бо гаспадары перакідалі суперніка ў кожным з перыядаў, сур’ёзна напружваючы маладога галкіпера магілёўцаў. Аднак знайсці яго віну ў прапушчаных шайбах складана.

Серыю булітаў на парадак цікавей правялі госці. Слыш, Мірошкін і Лапшоў упэўнена перайгралі Палякова, хакеісты «Ліды» закінуць Каюку гэтак і не змаглі. Колькасць параз «рыцараў» акруглілася да 10, перапыніць серыю падапечныя Паўла Мікульчыка паспрабуюць ужо ў Магілёве.

Ліда – Магілёў – 2:3 ПБ (0:0, 1:2, 1:0, 0:0, 0:1)

0:1 – 21:51 Маслюкоў (Ягораў, Васько)
0:2 – 30:23 Козінаў (Ягораў, Маслюкоў)
1:2 – 37:39 Буйніцкі (Спяшылаў, Раманаў), ГБ
2:2 – 55:57 Грынкевіч (Астанкаў)
2:3 – 65:00 Слыш, РБ
Буліты: 0:1 – Слыш. 0:1 – Кірпячонак. 0:1 – Васько. 0:1 – Ткачук. 0:2 – Мірошкін. 0:2 – Спяшылаў. 0:3 – Лапшоў.

Штраф: 6 – 12
Кідкі: 38 (11+13+13+1) – 25 (10+8+6+1)

Лепшыя гульцы: Грынкевіч – Каюк

МАГІЛЁЎ: Каюк; Калін – Герасімаў, Слыш (Да) – Козінаў – Лапшоў; Масленікаў – Магераў, Папкоў – Зязюлін – Андрущенко; Скурихин – Мірошкін, Ягораў – Маслюкоў – Васько; Субоцін – Шапіра – Корелов; Кардашоў, Коташенко.

ЛІДА: Палякоў; Цырулёў – Марчанка, Ткачук – Кірпячонак(Да) – Чырва; Пятухоў – Нурэк, Валошын – Грынкевіч – Астанкаў; Малаткоў – Раманаў, Казячы – Спяшылаў – Буйніцкі; Сіроцін, Раманавіч, Сафін, Бабко.

25 лістапада. Ліда, лёдавы палац спорту. 319 гледачоў. Пачатак – у 19:00.