26.01.2020

«Ліда» прайграла «Металургу» і страціла шанцы трапіць у шасцёрку наймоцных камандаў экстралігі «А»

На жаль, але дзіва не адбылося. Хакеісты «Ліды» сёння дома прайгралі «Металургу» і страцілі ўсе шанцы на трапленне ў шасцёрку лепшых камандаў.
Зараз заўзятарам «рыцараў» варта звярнуць увагу на лідараў экстралігі «Б» – патэнцыйных супернікаў нашай каманды за месца ў плэй-оф.

ЛІДА – МЕТАЛУРГ (Жлобін) – 0:3 (0:0, 0:2, 0:1)
14 лістапада. Ліда, лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. 204 гледачы.
Суддзі: І. Пляц, М. Ражкоў, Р. Акулаў, З. Тачылаў.
ЛІДА: Палякоў (у); Раманаў – Малаткоў, Сафін – Спяшылаў (А) – Казячы; Цырулёў – Нурэк, Ткачук – Кірпячонак (Да) – Чырва; Пятухоў – Марчанка, Валошын – Грынкевіч – Буйніцкі; Сіроцін – Рамановіч, Бабко.
МЕТАЛУРГ: Змітроў; Рак – Заламай, Лебедзеў – Коласаў – Саламонаў (А); Киречко – Черевач, Кирющенков – Нікулін (А) – Ан. Михнов (Да); Мікульчык – Нікіцін, Кунцэвіч – Войтехов – Палішчук; Пухловский – Дубінін – Лоновенко; Ігнатаў.
ШАЙБЫ: 0:1 – Рак (Нікулін, 33.51). 0:2 – Лоновенко (Дубінін, Пухловский, 36.01). 0:3 – Ан. Михнов (Нікіцін, 56.59).
КІДКА: 27:26 (8:7, 13:8, 6:11).
ШТРАФ: 8 (Спяшылаў – 6, Чырва) – 18 (Заламай, Рак, Черевач, Лебедзеў – 12).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Чырва – Рак.