15.08.2020

Хакеісты «Ліды» у таварыскім матчы ўпэўнена абгулялі «Авіятар»

«Ліда» скарысталася паўзай у чэмпіянаце Беларусі і правяла таварыскі матч супраць «Авіятара» з Баранавіч. На выездзе «рыцары» аказаліся мацней — 5:1.

Таксама каманды правялі авертайм, у якім памяняліся закінутымі шайбамі. У складзе «Ліды» адрозніўся Валошын, у гаспадароў — Арцюшэнкі. А вось у серыі булітаў «рыцары» саступілі — 1:2. Дзейсны кідок у лідзянаў у актыве Кірпячонка.

Адзначым, што ў складзе «Ліды» сёння згулялі два хакеісты з фарм-клуба — Мікіта Барткевіч і Данііл Рогач. Таксама выйшаў на лёд нападнік Зміцер Кот, які знаходзіцца ў стане «рыцараў» на праглядзе. Форвард у мінулым сезоне выступаў за «Юнацкасць» і ў 43 двубоях набраў 9 балаў (4+5).

АВІЯТАР (Баранавічы) — ЛІДА — 1:5 (0:0, 1:3, 0:2)
9 лістапада. Баранавічы, Лёдавы палац спорту. 320 гледачоў.
Суддзі: З. Ламеко, У. Коноков, Р. Чыжэўскі.
АВІЯТАР: Рубан (Хмыз, 29.39); Рублёў, Лагуноў, Шабанаў, Равінскі, Паценкин, Піменаў, Несцераў, Вусик, Арцюшэнка, Трухановіч, Майсенович, Касінскі, В. Ткачук, Бусько, Климовиец, Идятуллин.
ЛІДА: Казлоўскі (Палякоў, 29.39); Цырулёў, Спешилов, Малаткоў, Валошын, Кот, Нурэк, Барткевіч, Кирпиченок, Раманавіч, А. Ткачук, Буйніцкі, Чирва, Грынкевіч, Козячий, Раманаў, Пятухоў, Сафін, Марчанка, Бабитский, Рогач.
ШАЙБЫ: 1:0 — Бусько (В. Ткачук, 25.46). 1:1 — Марчанка (Цырулёў, Кирпиченок, 34.17 — бол.). 1:2 — Чирва (Валошын, Цырулёў, 35.13 — бол.). 1:3 — Грынкевіч (Сафін, 39.57 — мен.). 1:4 — Валошын (58.03). 1:5 — Кирпиченок (А. Ткачук, 59.16).