27.10.2020

«Ліда» правядзе таварыскі матч супраць «Авіятара»

Падчас паўзы ў чэмпіянаце Беларусі падапечныя Паўла Мікульчыка згуляюць таварыскі матч з «Авіятарам» з Баранавіч.

Двубой пройдзе 9 лістапада ў Баранавічах. Пачатак — у 13.00.

На дадзены момант будучы супернік «рыцараў» па спарынгу займае ў турнірнай табліцы экстралігі «Б» пятае месца.