10.08.2020

Павел Мікульчык: «Губляць нам ужо няма чаго, трэба выкладвацца па поўнай»

Пасля матчу паміж «Лідай» і «Нёманам» (1: 2) трэнеры каманд падвялі вынік паядынку.

Кузняцоў Аляксей (трэнер «Нёман» Гродна)

— Напярэдадні міжнароднага перапынку абедзве каманды да гульні падышлі стаміліся. Ды і ў кожнай з іх па тры звяна — некаторыя хлопцы прыхварэў. Відаць было што кожны хацеў перамагчы, але серыя памылак, што з нашае боку, што з боку праціўніка прывяло да такой сустрэчы. Мы проста забілі на адзін гол больш, вось і ўсё. Віншую нашых шматлікіх балельшчыкаў з перамогай.

Мікульчык Павел (галоўны трэнер ХК «Ліда»):

— Перш за ўсё дзякуй заўзятарам за падтрымку, прыходзяць пахварэць ў цяжкую для нас хвіліну. Такія гульні і такія паразы прыгнятаюць. Столькі сіл выдаткавана і так лёгка даем забіваць. Шмат памылак: на роўным месцы губляем шайбу, прымаем незразумелыя рашэння, памылкі асобаснага характару. Цяжка такія гульні і разбіраць, і праходзіць. Таму нам патрэбна гэтая паўза (міжнародны перапынак), у ёй мы адпачнем і будзем рыхтуецца да наступных гульняў. Губляць нам ужо няма чаго, трэба выкладвацца па поўнай.