08.03.2021

Эдуард Валіулін: «Павінны былі забіваць яшчэ больш, але вытрымкі не хапіла»

Пасля матча паміж «Лідай» і «Авіятарам» (6:1) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Аляксей Страхаў, галоўны трэнер «Авіятара»:

– Суперніка з перамогай. Ён паказаў магутны, атакоўны хакей. Напачатку матча дапусцілі зашмат індывідуальных абмылаў, былі страты ў сярэдняй зоне, хоць гаспадары перасягалі нас і далей – на працягу ўсёй гульні. Пэўна што, я дапусціў абмылу – рана кінуў маладога брамніка пад малаткі. Магчыма, не адгадаў, таму выходзіць, што прайграў трэнер. Едзьма дахаты, будзем разбірацца.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Два хуткія галы надалі нам упэўненасці. У другім перыядзе мы мелі вялікую тэрытарыяльную перавагу, стварылі шмат момантаў. Не скажу, што брамнік у гасцей згуляў дрэнна, у другой траціне ён шмат цягнуў. Павінны былі забіваць яшчэ больш, але вытрымкі не хапіла. У прынцыпе гульнёй дзяцей я задаволены, яны паказалі добры рух. Далі магчымасць згуляць абодвум брамнікам, рыхтуемся да наступнай гульні. Дзякуй заўзятарам за падтрымку.