08.03.2021

Эдуард Валіулін: «Як паказвае практыка, аднаго гола не заўсёды хапае для перамогі»

Пасля матча паміж юніёрскай зборнай Беларусі і «Лідай» (1:2, АД) галоўныя трэнеры камандаў падвялі вынік паядынку.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Ліды»:

– Матч атрымаўся напружаным. Суперніку атрымалася рэалізаваць большасць, дый у прынцыпе хлопцы самааддана змагаліся, але шмат кідалі міма брамы. Як паказвае практыка, аднаго гола не заўсёды хапае для перамогі. Трэба забіваць як мінімум два-тры.

– За кошт чаго ўсё-такі атрымалася здабыць перамогу?

– Моманты ў трэцім перыядзе (выйсці два ў аднаго, тры ў два), якія не атрымалася рэалізаваць, кампенсавалі ў авертайме.

Зміцер Шульга, галоўны трэнер юніёрскай зборнай Беларусі:

– Суперніка з перамогай. Матч мне спадабаўся: двухсечны, з добрымі хуткасцямі, шмат момантаў мы стваралі. Брамнікі сёння добра згулялі. Думаю, што матч маглі давесці да пераможнага канца. Шмат часу праводзілі ў большасці. Два выйсці ў нуль, выйсце два ў аднаго – моманты, калі можна было замацаваць перавагу. У сілу нястачы майстэрства і досведу дазволілі здзейсніць суперніку камбэк: спачатку зраўнаць рахунак за 1:11 да канца, а потым і закінуць у авертайме. Што зрабіць, на абмылах вучымся.