31.10.2020

Фарм-клуб «Ліды» памяняўся перамогамі з «Гомлем-2»

Нашы хакеісты здабылі першую перамогу ў найвысокай лізе, аднак на наступны дзень саступілі суперніку.
Фарм-клуб «Ліды» запісаў у свой актыў тры ачкі па выніках двух матчаў супраць «Гомля-2». У нядзелю «рыцары» яшчэ ў першым перыядзе закінулі ў браму суперніка тры шайбы, а пасля змаглі ўтрымаць камфортную перавагу ў рахунку.

На наступны дзень гульня развівалася па іншым сцэнары. Да экватара двубоя гаспадары вялі – 4:0, – і максімум, што змаглі зрабіць хакеісты «Ліды-2», так гэта на шайбу скараціць адставанне. У выніку наша каманда саступіла – 4:7. Адзначым, што дзве шайбы з трох «рыцары» закінулі ў большасці.

ГОМЕЛЬ-2 – ЛІДА-2 – 3:6 (0:3, 1:2, 2:1)
20 верасня. Гомель, Лёдавы палац. Пачатак – у 17.00. 100 гледачоў.
Суддзі: Зінчанка, Тодрас, Карэнька.
ГОМЕЛЬ-2: Ваяводаў; Пашура – Сяренкаў; Бовін – Бабарыка – Аўсяннікаў; Халадок – Кучаравы, Поршнеў – Прымак – Янкін; Лугаўцоў – Бачок, Радчанка – Грэкаў – Шапавалаў; Магер – Рудзенскі, Станкевіч – Панамарцаў – Холомеев.
ЛІДА-2: Даўгалевец; Кузняцоў – Юхневіч, Мік’янец – Івуць – Барткевіч; Мацюшэнка – Пашуро, Ідыятулін – Швец – Будзевіч; Палях – Сірэнка, Яхімавіч – Какошка – Раманко; Рындзевіч.
ШАЙБЫ: 0:1 – Мік’янец (Барткевіч, Юхневіч, 6.30). 0:2 – Швец (Ідыятулін, 11.00). 0:3 – Рындзевіч (Раманко, 11.46). 0:4 – Раманко (Палях, Яхімавіч, 21.51). 0:5 – Какошка (Сірэнка, 29.33). 1:5 – Сяренкаў (Бовін, 30.25 – бол.). 2:5 – Аўсяннікаў (Бовін, Сяренкаў, 46.48 – бол.). 2:6 – Ідыятулін (Яхімавіч, 51.35). 3:6 – Бовін (Бабарыка, 57.13).
ШТРАФ: 4 (Бовін, Магер) – 8 (Юхневіч, Раманко, Швец, Ідыятулін).

ГОМЕЛЬ-2 – ЛІДА-2 – 7:4 (1:0, 4:1, 2:3)
21 верасня. Гомель, Лёдавы палац. Пачатак – у 13.00. 63 гледачы.
Суддзі: Расолька, Хаміцэвіч, Кузьміных.
ГОМЕЛЬ-2: Ваяводаў; Кавалёў – Сяренкаў; Бовін – Бабарыка – Аўсяннікаў; Халадок – Кучаравы, Поршнеў – Прымак – Янкін; Магер – Бачок, Радчанка – Грэкаў – Шапавалаў; Лагоўцеў, Рудзенскі, Панамарцаў, Холомеев.
ЛІДА-2: Даўгалевец; Кузняцоў – Юхневіч, Мік’янец – Івуць – Барткевіч; Мацюшэнка – Пашуро, Ідыятулін – Швец – Будзевіч; Палях – Сірэнка, Яхімавіч – Какошка – Раманко; Рындзевіч.
ШАЙБЫ: 1:0 – Бовін (Бабарыка, 12.18). 2:0 – Бовін (Сяренкаў, Бабарыка, 22.15 – бол.). 3:0 – Сяренкаў (Бовін, Аўсяннікаў, 25.03 – бол.). 4:0 – Бабарыка (Аўсяннікаў, Кавалёў, 28.40). 4:1 – Ідыятулін (Мацюшэнка, 30.27). 5:1 – Аўсяннікаў (Бовін, 30.35). 5:2 – Барткевіч (Івуць, Мік’янец, 40.28). 5:3 – Мацюшэнка (Швец, Ідыятулін, 47.16 – бол.). 6:3 – Радчанка (Шапавалаў, Грэкаў, 48.33). 6:4 – Івуць (Барткевіч, Мацюшэнка, 57.52 – бол.). 7:4 – Магер (59.09).
ШТРАФ: 16 (Янкін – 4, Бабарыка, Поршнеў, Грэкаў, Сяренкаў, Прымак – 4) – 16 (Сірэнка – 4, Івуць, Пашуро, Кузняцоў – 4, Мік’янец – 4).