23.09.2020

«Ліда» зарабіла другую перамогу да шэрага

Ў хатняй гульні без гледачоў «рыцары» без намагання адолелі «Юніёрку»
Лідзяне ўслед за «ястрабамі» павалілі і юніёрскую зборную. Больш дасведчаныя «рыцары» пісьменней расклаліся па дыстанцыі і зарабілі заслужаную і ўпэўненую перамогу.

Зачын гаспадары стварылі яшчэ да першага перапынку – шайбамі адзначыліся Ідыятулін і Зайчык. На гэтыя галы юніёры адказалі толькі голам Міраслава Міхалёва, які ўразіў блізкую дзявятку брамы Шалеснага ў большасці.

У другім перыядзе гульня звалілася ў выдаленні і менш спрактыкаваныя юніёры не змаглі даць рады эмоцыям. У выніку лідзяне закінулі яшчэ дзве шайбы – адзначыліся Бунец (у большасці) і Апанасевіч, якога ў выніку прызналі лепшым гульцом сустрэчы.

ЛІДА – БЕЛАРУСЬ U-18 – 4:1 (2:1, 2:0, 0:0)
20 жніўня. Ліда, Лёдавы палац. Пачатак – у 19.00. Без гледачоў.
Суддзі: А. Мацкевіч (Горадня), У. Руф, Р. Чыжэўскі (абодва – Мінск), А. Тодрас (Горадня).
ЛІДА: Шалесны; Вусік – Тарасевіч, Ідыятулін – Зайчык – Бастрыкін; Кардашоў – Мацюшэнка, Бунец – Міхайлаў – Мікульчык; Малішэўскі – Цітук, Апанасевіч – Бусько – Гайдук; Волес – Сірэнка, Барткевіч – Госцеў – Смыкоў.
БЕЛАРУСЬ U-18: Чайку; Рагач – Сазановіч, Клаўдзіеў – Аношка – Сацішвілі; Мяккі – Магер, Міхалёў – Пальшакоў – Нікалаеня; Сушчынскі – Жыхараў, Лашко – Марозаў – Асташэвіч; Мароз, Валянцей.
ШАЙБЫ: 1:0 – Ідыятулін (Сірэнка, Бастрыкін, 12.54). 1:1 – Міхалёў (Рагач, 17.05 – бол.). 2:1 – Зайчык (Ідыятулін, Вусік, 18.36). 3:1 – Бунец (Міхайлаў, Волес, 28.48 – бол.). 4:1 – Апанасевіч (Волес, Сірэнка, 39.51).
КІДКІ: 22:42 (10:16, 7:9, 5:17).
ШТРАФ: 22 (Бусько, Вусік – 4, Мікульчык, Гайдук – 12, Мароз) – 18 (Сушчынскі – 4, Міхалёў, Марозаў, Пальшакоў, Клаўдзіеў, Сацішвілі, Тарасевіч, Малішэўскі).
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Апанасевіч – Міхалёў.