10.08.2020

Эдуард Валіулін: У «Лідзе» ствараецца новая каманда

Настаўнік «Ліды» Эдуард Валіулін у інтэрв’ю карэспандэнту «БХ» Аркадзю Падуту скаментаваў паразу ад «Юнацтва» (1:4) на старце турніру памяці Дубко.

— З «Юнацтвам» цяжка гуляць. Нашай дружыне не хапіла ўпэўненасці, шмат новых людзей, ствараецца новая каманда. «Юнацтва» — больш згуляная, яны паказалі клас і майстэрства.

Першы перыяд мы нядрэнна выглядалі, але прапусцілі кур’ёзны гол. У другім перыядзе супернік перахапіў ініцыятыву і прымушаў нас мыляцца.

— Шмат гульцоў у «Ліды» на праглядзе. Ці будзе адсеў ужо цяпер?

— Не, думаю мы турнір дагуляем гэтым складам, а потым паглядзім.

— Нарэшце атрымалася закінуць. Ці здольная каманда заўтра згуляць мацней?

— Так, гол быў патрэбен, адчуць упэўненасць. Пакуль у атацы не ўсё атрымваецца, нясмела гуляем. Будзем спадзявацца, што гол дапаможа і больш упэўнена згуляем у атацы.

— У каманды будзе больш часу на адпачынак, чым ля «Нёмана». Ці дапаможа гэта заўтра?

— Не, вялікай ролі гэта не згуляе. Мы ж не жывём у Гродна, а ездзім у Ліду.

— Турнір памяці Дубко – адзіны турнір, дзе можна каментаваць судзейства. Што можаце сказаць?

— Суддзі таксама пачынаюць сезон, ёсць памылкі, не ўсё бачаць, але ў цэлым больш-менш.