05.07.2020

Спяшылаў, Гарэлаў, Рамановіч і Сіроцін пакінулі «Ліду»

Стан «рыцараў» яшчэ мацней парадчэў. Сёння нашу каманду пакінулі чатыры хакеісты.

Як ужо адзначалася раней, вярнуўся з арэнды ў «Дынама-Маладзечна» нападнік Ігар Спяшылаў. Таксама пайшоў з «Ліды» арандаваны ля «Юнацтва» абаронца Мікіта Сіроцін. Па папярэдняй інфармацыі, ён працягне гуляць у найвысокай лізе за «Юніёр». Яшчэ адзін гулец абароны — Сяргей Раманавіч (на фота) — працягне кар’еру ў «Нёмане». Кантракт з брамнікам Сяргеем Гарэлавым скасаваны па сузгоднасці бакоў.

З заўтрашняга дня прыступіць да трэнераванняў у складзе «Ліды» нападны з «Юніёра» Кірыл Батурын (1999). У цяперашнім сезоне ў найвысокай лізе ён правёў 22 гульні, набраў 15 ачкоў (7+8).