27.09.2020

Кастусь Казлоўскі аддадзены ў арэнду «Брэсту», у нашай камандзе новы брамнік

Галкіпер Кастусь Казлоўскі (1995) працягне бягучы сезон у «Брэсце». У стан найбліжейшага суперніка «рыцараў» ён перайшоў на правах арэнды.

У той жа час кантракт з «Лідай» да канца сезона падпісаў брамнік Сяргей Гарэлаў (1985), які ўжо выступаў у нашай камандзе ў 2013 годзе.

Пасля выхаванец омскай хакейнай школы гуляў за жлобінскі «Металург», «Растоў», «Разань» і «Чаўны». У бягучым сезоне ён праходзіў перадсезонны збор у складзе каманды ЦСКА ВПС з Самары, аднак не змог замацавацца ў гэтай камандзе.