27.09.2020

Аляксей Емяльянаў: «Вельмі вялікія прэтэнзіі да форвардаў»

Пасля матча паміж «Лідай» і «Металургам» (0:3) прадстаўнікі трэнерскіх штабоў камандаў падвялі вынік паядынку.

Эдуард Валіулін, галоўны трэнер «Металурга»:

— Напружаная гульня, абедзве каманды хацелі перамагчы. І першым перыядзе было бязладдзе з нашага боку, дрэнная рэалізацыя большасці, але ў другім рэалізавалі свае моманты. І апошнім перыядзе датрывалі, згулялі на перамогу. Дзякуй хлопцам, яны выканалі тое, што ад іх прасілі.

Аляксей Емяльянаў, трэнер «Ліды»:

— Суперніка з перамогай. Так, гульня была добрая. Мы добра гулялі да прапушчанага гола, потым пачалося бязладдзе. Вельмі вялікія прэтэнзіі да нападнікаў. Па статыстыцы бачна, што ўжо якую гульню мы не забіваем. З выгадных момантаў пудлуем, трапляем куды дагодна, толькі не ў браму. Без галоў не выйграеш. Магчыма, бракуе ў нас у камандзе досведу, каб гуляць па заданні, па рахунку. Не ўсё гэта разумеюць. Як толькі нехта пачынае прыдумляць нешта сваё, адразу атрымваем «зваротак». Нас карае за гэта. І дадзеным кірунку мы рупліва працуем, але ўсё адно працягваем мыляцца. Гэта спорт, нехта выйграе, а нехта саступае. Будзем рыхтавацца да наступных гульняў.

— Апошнія матчы першага этапу для «Ліды» не будуць мець турнірнага значэння. Магчыма, тым часам вы паспрабуеце нешта змяніць у гульні каманды?

— Я не лічу, што астатнія гульні не будуць мець для нас адменнага значэння. Важны вынік кожнага паядынку. За кожную перамогу трэба змагацца, жаданне перамагчы павінна быць у любай сустрэчы. Калі выходзіць на лёд без жадання, то лепш зусім не гуляць. Мы да кожнай гульні рыхтуемся, робім нейкія напрацоўкі. Самае галоўнае, каб усталёўку выконвалі. А атрымваецца, што мы рыхтуем пэўныя моманты на трэнераваннях, а ў гульні нічога не выконваецца. Які тады з гэтага сэнс?