23.01.2020

Гісторыя

Даты клуба

15 красавіка 2011 года вырашэннем №04/11-13 галоўным кіраваннем юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта было зарэгістравана грамадскае аб’яднанне «Прафесійны хакейны клуб «Ліда».

З моманту заснавання і па сённяшні дзень клуб выступае ў сільнейшым дывізіёне чэмпіянату краіны, а таксама бярэ ўдзел у розыгрышы Кубка Салея (Кубка Беларусі).

18 жніўня 2011 года каманда правяла першы афіцыйны матч у сваёй гісторыі. Супернікам у групавым раўндзе Кубка Беларусі стаў «Металург-Жлобін».

12 жніўня 2017 года ўпершыню ў складзе клуба ў афіцыйным матчы ўзяў удзел выхаванец лідскага хакея — Уладзіслаў ЛЯНКЕВІЧ.

Дасягненні клуба

Лепшы вынік выступу клуба ў чэмпіянаце краіны: 6 месца (2011/12, 2012/13)
Лепшы вынік выступу клуба ў розыгрышы Кубка краіны: 6 месца (2013)

Кіраўнікі клуба

КРЫСКІН Аляксандр Анатолевіч (2011 — 2016)
СУЧКОЎ Аляксандр Мікалаевіч (2016 — 2017)
СЯЧКО Эдуард Васілевіч (2017 — ц.ч.)

Галоўныя трэнеры

ВАЛІУЛІН Эдуард Гусманавіч (2011-2012)
ДЗЕЕЎ Уладзімір Анатолевіч (2012-2014)
СТРУКАЎ Алег Анатолевіч (2014-2017)
ДУДЗІК Зміцер Уладзіміравіч (2017-2018)
МІКУЛЬЧЫК Павел Антонавіч (2018 — ц.ч.)